> цэнтарвыбаркам <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся

Абіралі назву новага альбома Русі
Абяры назву новае кружэлкі

Вынікі:


"аўта-порна-бія-графія" - 18 галасоў (8%)


"хлюпота авакада" - 7 галасоў (3%)


"Indiga. The разBESTчанае" - 10 галасоў (4%)


"атака шалёнага заенькі" - 19 галасоў (8%)


"чуйныя жуйкі" - 40 галасоў (18%)


"каханьне ў вітальні" - 14 галасоў (6%)


"пчолы Джа" - 60 галасоў (27%)


"адваротны левы бок ветру" - 19 галасоў (8%)


"сьвітаньні, пчолы і трава" - 2 галасы (1%)


"сем вясёлых цНот" - 36 галасоў (16%)



Тэрмін апытаньня: з 13.04 па 11.05.2005.
Агулам прагаласавала 225 наведнікаў з тых, што былі ўнесеныя ў сьпісы выбарчых вучастковых камісыяў.

Як бачна, нягледзячы на недзіцячую небывалую актыўнасьць выбаршчыкаў, аніводзін з варыянтаў ня здолей узяць ня тое, што больш за палову галасоў, але й нават больш за трэціну... Магчыма прыйдзецца правесьці другі тур. Хаця я б, асабіста, не праводзіў і пакінуў чуйныя жуйкі, падстасаваўшы паперкі й лічбы (ну, вы ведаеце як гэта робіцца - самі не аднойчы бачылі).
Szpacyr D.

іншыя апытаньні: >> за што мы любім Русю
іншыя апытаньні: >> прэзэдэнтскія вырабы
...

рэгіструйся!

Калі ў цябе ёсьць жаданьне голасна заявіць пра сваю адданасьць Русі, калі ты ўпадабаў ейныя песьні ці проста жыць безь яе не можаш, нават калі проста хацеў бы вышчаміць зьніжачку на нашыя цішоткі , дык ня сьпі, а
рэгіструйся ў нашым клюбе!
І будзе табе шчасьце, віза ў Амэрыку, зьніжка на праезд у трамвайі маршрутам 12 ды штомесяц паў-літры тармазной вадкасьці!


царква Сьвятой Русі

Хутка мы зарэгіструем градска-рэлігійную канфэсыю "Царква Сьвятой Русі". Засталося толькі вырашыць некалькі дробных працоўных пытаньняў зьнітаваных з пажыцьцёвай кананізацыяй Русі. Але ж у нас ужо ёсьць сьвятары -- Айцец Шпацыр Дынамічны ды Айцец RwwwD :)