> цэнтарвыбаркам <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся

АДКАЗВАЛІ НА ПЫТАНЬНЕ
За што Вы найбольш упадабалі Русю?

Вынікі:


"за стромкія песьні й гіты" - 25 галасоў (27%)


"за сэксапільную зьнешнасьць" - 25 галасоў (27%)


"за надзвычайны розум" - 9 галасоў (11%)


"за тое, што яна ратуе ў Антарктыцы пінгвінчыкаў" - 21 голас (23%)


"а не скажу! (адказ адмыслова для Дзямідава)" - 11 галасоў (12%)


Тэрмін апытаньня: з 15.01.2005 па 23.02.2005.
Агулам прагаласаваў 91 наведнік з тых, што былі ўнесеныя ў сьпісы выбарчых вучастковых камісыяў.

Камэнтар старшыні Цэнтравыбаркаму:
Шкада, што фэны гэтак і ня здолелі вызначыць, за што, урэшце, яны ўпадабалі Русю. Такім чынам першынство за дуалізмам складнікаў "СЭКС" і "РОК-Н-РОЛ"!
Таксама абнадзейвае грынпісаўская інфармаванасьць наведнікаў пра Русіны гераічныя ўратавальныя антарктычныя прыгоды. Хаця, магчыма за "пінгвінчыкаў" галасавалі самі пінгвінчыкі...
А вось сапраўднай нечаканасьцю стала наяўнасьць ажно адзінаццаці прэтэндэнтаў на мейсца Дзямідава. Зьміцер, шахматы шахматамі, але канкурэнты шалёна атакуюць!




іншыя апытаньні: >> прэзэдэнтскія вырабы
...

рэгіструйся!

Калі ў цябе ёсьць жаданьне голасна заявіць пра сваю адданасьць Русі, калі ты ўпадабаў ейныя песьні ці проста жыць безь яе не можаш, нават калі проста хацеў бы вышчаміць зьніжачку на нашыя цішоткі, дык ня сьпі, а
рэгіструйся ў нашым клюбе!
І будзе табе шчасьце, віза ў Амэрыку, зьніжка на праезд у трамвайі маршрутам 12 ды штомесяц паў-літры тармазной вадкасьці!


царква Сьвятой Русі

Хутка мы зарэгіструем градска-рэлігійную канфэсыю "Царква Сьвятой Русі". Засталося толькі вырашыць некалькі дробных працоўных пытаньняў зьнітаваных з пажыцьцёвай кананізацыяй Русі. Але ж у нас ужо ёсьць сьвятары -- Айцец Шпацыр Дынамічны ды Айцец RwwwD :)