|
> афіша Indiga < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
|||
|
11 05 2005
Справаздача. Indiga на студыі "Рэмбрандт".
Калі б гэтую гісторыю пісаў вельмі паважаны мною дзядзя Дзіма Падбярэзскі, дык ён назваў бы яе "Акупанцка-рэвалюцыйнай", бо дагэтуль ніхто з нас ня ведае дакладна, у якую такую гісторыю уцягнуў нас спадар Pamidor-off. ![]() Усё пачалося звычайна: Памідораў патэлефанаваў і запытаў ці няма ў нас якой новай песенкі зь цікавым падтэкстам. Зразумела ёсьць, ха-ха! А што? А нішто! Паехалі у Польшчу запішам яе? І на камэру трохі паздымаемся... ![]() Запісваліся мы ў студыі радыё Беласток. ![]() ![]() Студыя "Рэмбрандт" для Дзямідава, што першае дзіцё, бо менавіта там нараджаўся наш альбом, таму ён увесь час лятаў па гэтай студыі на крылах шчасьця! ![]() Нашая "музычная партыя" выехала у студыю ў складзе INDIGA, ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() гурта ULIS, ![]() ![]() ![]() ![]() Памідорава, аператара па мянушцы Johan (Яўген Сьпівакоў) і кіраўніка аўто Юрыя. Студыя "Рэмбрандт" мега-прафэсійная! Напрыклад, акрамя прафэсійнага абсталяваньня, ![]() там прапануюць улюбёныя напоі для перадыху. ![]() Зразумела, што я не губляла марна час і мне пашанцавала акупаваць фотакамэру, заваяваць давер Памідорава і высьвятліць-такі што за рэвалюцыйны альбом ён рыхтуе. Увага!!! У мяне атрымалася нават засняць невялічкі відэафайл не выклікаючы падазронасьці спадара Крывашэева. ![]() Зараз я ведаю ўсё! Нават болей, чым сам Памідор :) Але ж пра гэта пазней. Пакуль што... чакайце на кінастужку. ![]() Руся
|
...
Рэпартаж з "Графіці" (29.01.2005 - вечарына "Творчага Дома"). Live-відэа "Танга на краі" ў Графіці avi 5.306 Kb (дзякуй, Павал Антыпаў!). *Не раім праглядаць дзецям да 16 гадоў - ёсьць спрэчныя моманты :) |
|||
|
Менск 2005 © rusia.fromby.net. e-m. |