|
> афіша Indiga < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
|||
|
05 02 2005
Справаздача. Менск. Клюб "Алусема". Girls only party.
распавядае Руся:Нетрадыцыйнай арыентацыяй нас не запалохаць :), таму мы даволі хутка пагадзіліся выступіць на гэтай вечарыне. Indiga насамрэч прынялі як добрых сяброў. Было досыць цікава - я атрымала некалькі прапановаў "рукі й сэрца" й нават запрашэньне на павольны танец. Прыемная паненка Тацяна прэзэнтавала мне яшчэ адзін талісман (вялізазны шуруп), які гарантуе трывалую пазыцыю "цьвіка праграмы" на ўсіх канцэртах :) Дзяўчаты падтрымалі нас гэтак, што Дзямідаў проста гойсаў акрылены й гатовы быў цалавацца з усімі й усім :) Вечарына безумоўна атрымалася. Нашыя "меньшасьці" гожыя паненачкі, якія трымаюцца разам і дзеляцца ўсім, што маюць. Любоў, свабода, прыгажосьць і музыка, вось, напэўна, усё, што ім трэба. Фотарэпартуюць Дзямідаў ды Лёлік: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Дарэчы, на сайце "Тузін Гітоў" таксама ёсьць рэпартаж (Джул упадабала Indiga) пра гэтую вечарыну ў "Алусеме". |
...
Рэпартаж з "Графіці" (29.01.2005 - вечарына "Творчага Дома"). Live-відэа "Танга на краі" ў Графіці avi 5.306 Kb (дзякуй, Павал Антыпаў!). *Не раім праглядаць дзецям да 16 гадоў - ёсьць спрэчныя моманты :) |
|||
|
Менск 2005 © rusia.fromby.net. e-m. |