|
> афіша Indiga < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
|||
|
11 11 2006
дзень імяніньніка
RR: Пасьля сольных канцэртаў ва ўкраінскіх клюбах, як граецца ў маленькім “Графіці”? Rusia: Вельмі добра граецца, мне вельмі падабаецца гэтае месца, таму што сюды заўсёды прыходзіш як да сябе дамоў і людзей успрымаеш як звычайных гасьцей, што прыйшлі да цябе на каву ці гарбату. Адзінае - нейкая стомленасьць пасьля гэтага тыдня ва Ўкраіне, менавіта таму нам падалося, што першы блёк артымаўся мляваватым. Але будзем спадзявацца, што ўсё будзе чотка, бо! сёньня на нашым канцэрце прысутнічае хлопчык, у якога дзень народзінаў! Мы падрыхтавалі для яго спэцыяльную песьню ў разьвясёленькім стылі r-n-b! Паглядзім, што з гэтага атрымаецца! RR: Гэта ўжо другі сольны канцэрт “Indiga”, а ня так даўно быў першы. Можа падацца, што ў “Indiga” вельмі добра справы з канцэртамі… Rusia: Справы з канцэртамі ў нас добра. Але справа яшчэ ў іншым: усе гэтыя канцэрты, яны выматваюць нас на ўсе сто адсоткаў і вельмі цяжка потым набіраць былую форму, я маю на ўвазе менавіта эмацыйную форму. І калі хтосьці лычыць, што “Indiga” - гэта такія багатыя людзі, - гэта ня так. Бо мы граем музыку каб жыць, мець сэнс займацца творчасьцю… І вы таксама былі на гэтым канцэрце “Indiga”? Пакідайце свае ўраданьні ў нашай гасьцёўні!
Фота: Андрэй Лянкевіч (www.liankevich.com) |
...
Рэпартаж з "Графіці" (29.01.2005 - вечарына "Творчага Дома"). Live-відэа "Танга на краі" ў Графіці avi 5.306 Kb (дзякуй, Павал Антыпаў!). *Не раім праглядаць дзецям да 16 гадоў - ёсьць спрэчныя моманты :) |
|||
|
Менск 2005-2006 © rusia.fromby.net. e-m. |