> афіша Indiga <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся


22 07 2006
Indiga на "Басовішчы-2006".


На сёлетнім “Басовішчы” гурт “Indiga” ў якасьці госьця выступаў другі раз - першы здарыўся ў 2004, на наступны год пасьля перамогі ў конкурсе. Як бачым, усе зь нечага пачыналі! Сваімі ўражаньнямі пасьля 17-га фэсту музыкі маладой Беларусі дзеліцца гітарыст “Indiga” Зьміцер Дзямідаў:

Мы не хацелі расчараваць нашых прыхільнікаў, якія настойліва прасілі згадзіцца на ўдзел у канцэрце - прынялі прапанову адыграць на другі дзень фэсту, хоць давялося ехаць у Польшчу адразу пасьля выступу на байк-фэсьце ў Лагойску. А цяпер мы просім прабачэньня ў тых, хто хацеў паслухаць “Indiga” - сваю праграму, разьлічаную на 45 хвілін, мы даіграць не пасьпелі і да паловы, як нас сагналі са сцэны. Складана казаць пра прычыны,” - распавядае падрасчараваны Зьміцер.

Відавочная прычына, на яго думку, - неахвотная праца тэхнікаў: бубнач “Indiga” ляўша, і без дапамогі перастаноўка бубнаў на левую руку займае шмат часу. “Але нават гэтая замінка заняла хвілін дзесяць, - дзівіцца Зьміцер, - чаму нам не далі даіграць песень сем, я так і не разумею!” Такая вось лыжка дзегцю ў піўную бочку “Басовішча”.

Што адзначае Дзямідаў з пазытыву? Працу studenty.by: “Я ўважліва сачыў за “Адборышчам”, і ў цэлым конкурс прайшоў на больш высокім узроўні, чым мінулы. Раней адбор быў шэрым мерапрыемствам, шэраговым канцэртам маладых гуртоў, а зараз у яго ёсьць назва, канцэпцыя і твар. Дарэчы, наўрад ці ўлады былі такімі нераўнадушнымі і так актыўна заміналі правядзеньню “Адборышча”, калі б гэта было ня так! Яшчэ адзін важны момант - прынцып адбору. Сёлета журы было прадстаўлена аўтарытэтнымі людзьмі ў сьвеце музыкі, і кожны меў паўнавартасны голас. Так што, studenty.by далі сёлета БАСу фору - БАСу час вучыцца крэатывіць у студэнтаў!

Што да вынікаў, пераможцаў і прызоў, Зьміцер прызнаецца: “На самім “Басовішчы” конкурс мы не засталі - “Крама” зацягнула нас купацца гэтым часам ў славутым возеры! Але вынікі нас шчыра зьдзівілі, як, напэўна, і ўсіх, у тым ліку, саміх пераможцаў.

Зараз “Indiga” плянуе ў верасьні-кастрычніку зладзіць сумесны канцэрт з былымі канкурсантамі “TerminX” і “Nevma”, якім дастаўся падарунак, як лепшаму дэбюту “Басовішча”. “Трэба, каб людзі ўбачылі і ацанілі іх па заслугах, бо яны таго вартыя, - дзеліцца Зьміцер. - Яшчэ б хацелася адзначыць гурт “Крок”: спадзяюся, іх самаадзнака не пахісьнецца пасьля гэтага конкурсу!” Прынамсі, “Басовішча – 2006” атрымалася ня сумным - мнагазначна супярэчлівым і адназначна эмацыянальным…

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Indiga на Басовішчы-2006

Фотаздымкі: prazerpina, Verenta, Slaver, RWD

...

таксама тут:

Рэпартаж з "Графіці" (29.01.2005 - вечарына "Творчага Дома").

Live-відэа "Танга на краі" ў Графіці avi 5.306 Kb (дзякуй, Павал Антыпаў!).
*Не раім праглядаць дзецям да 16 гадоў - ёсьць спрэчныя моманты :)