> афіша Indiga <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся


16 07 2006
Руся і Indiga ў Польшчы.


На тое яно і лета, каб стамляць сонцам ды радаваць open-air фэстывалямі! Гэтым разам гурт “Indiga” запрошаны да ўдзелу ў XVI маштабным фэсьце “Дні і Ночы Шчытна” ў Польшчы! Разам зь іншымі беларускімі зоркамі, гуртом “Крама” і “Pomidor/off”, “Indiga” выступіць на Plac Juranda увечары 16 ліпеня.

Мне вельмі падабаюцца пляцоўкі на вольным паветры! - адгукаецца на гэтую падзею Руся. - Ня ведаю чаму, але мы вельмі свавольна сабе там адчуваем! Цікава, што, чым больш памеры пляцоўкі, тым больш нахабнымі мы робімся… І гэта цудоўна, бо адразу ж ад нас адскоквае такая вар'яцкая энэргетыка, што ў слухачоў няма аніякага шанцу застацца абыякавым! Таму зь вялікім захапленьнем я чакаю гэтата канцэрту. Вялікія пляцоўкі, як і вялікія мужчыны - гэта вельмі сэксуальна!

Можна ўзгадаць, што за час існаваньня гэтага буйнейшага фэстывалю ў горадзе Шчытна пасьпелі выступіць такія зоркі польскай рок-сцэны, як “Maanam”, “Perfect”, “Budka”, “Suflera”, “Kult” і іншыя.

Сёлета фэст працягнецца тры дні, з 14 па 16 ліпеня. Гэты час пад адкрытым небам Шчытна будзе гучаць і аркестровая музыка, і фолк, блюз, рок. Акрамя знакамітых гасьцей зь Беларусі чакаюцца ўдзельнікі зь іншых краінаў - Літвы і Нямеччыны.

Адметна, што завяршаць фэстывальныя дні будзе танцавальная музыка - 14 ліпеня у Шчытна зьявіцца вядомая француская німфетка In-Grid, а фіналам ночы 15 і 16 стане кавэр-шоў “ABBA” і “Boney M”.

Руся прызнаецца, што зараз “Indiga” ў Польшчы ведаюць ня вельмі добра - гурт даўнавата ўжо там не выступаў. “Ёсьць людзі, - распавядае Руся, - што любяць “Indiga” перыяду “Басовішча” 2003 году і альбому “ДНІ”, але зараз мы зусім іншыя.” На думку Русі, гэтая розьніца паміж “Indiga” 2003 і 2006 году прымусіць былых прыхільнікаў пераасэнсаваць свае пачуцьці адносна творчасьці гурта, а таксама прыцягне ўвагу новай, сур'ёзнай і дарослай аўдыторыі.

...

таксама тут:

Рэпартаж з "Графіці" (29.01.2005 - вечарына "Творчага Дома").

Live-відэа "Танга на краі" ў Графіці avi 5.306 Kb (дзякуй, Павал Антыпаў!).
*Не раім праглядаць дзецям да 16 гадоў - ёсьць спрэчныя моманты :)