|
> яна < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
|||
|
Руся і яе "Прыватная Зона"
жыцьцё. новы бок
Харызматычная вакалістка “Indiga” Руся паспрабавала сябе перад мікрафонам у іншай якасьці - у якасьці аўтара і вядучай радыёпраграмы! Такім чынам, пачынаючы зь ліпеня штотыднёва на “Радыё Рацыя” ў Беластоку выходзіць праграма “Прыватная Зона”, дзе вядуцца шчырыя дыялёгі адзін на адін зь вядомымі беларускімі музыкамі. “Відавочна, - кажа Руся, - што слухачы ўжо стаміліся ад падобных адна на адну музычных праграм, дзе кожны раз гучаць адны і тыя ж пытаньні кшатлу “А чаму гурт мае такую назву?” ці “Хто зараз уваходзіць у склад гурта”. Таму, мне падаецца, што прысьпеў час данесьці да слухачоў прыватны сьвет таленавітых музыкаў, зрабіўшы акцэнты на ўласныя перажываньні, забабоны, мары і расчараваньні, а не распавядаць пра ўлюбёныя маркі гітар ці талерак для бубнаў!” Калі каротка пра форму і зьмест “Прыватнай Зоны” - уся праграма падзелена на тры блёкі. “Музыка і Пэрсоны”, дзе, з дапамогай аптытальніка каротка прадстаўляецца госьць як музыкант, з аднаго боку, і як асоба - з другога. У інтрыгуючым блёку “Музыка і Чуткі” госьць распавядае нейкую неверагодную чутку, а задача слухачоў - даведацца, ці праўда гэта. Першы, хто дасылае на privat.zone@gmail.com правільны адказ - атрымлівае ад госьця падарунак! Падтрымліваецца гэтакая інтэрактыўнасьць. “Музыка і Мантры” - прычыніцца да гэтай часткі праграмы можа кожны цікаўны і ахвочы! Тут Руся задае пытаньні, якая раней назьбірала ў гасьцёўні фэн-сайту, у жж або ў скрыні indiga@tut.by. Руся прызнаецца, што тут атрымлівае часам сапраўдныя шэдэўры, якія ўслых і вымавіць страшна! Уся размова прыпраўлена лёгкім эратызмам ды задушэўным даверам. У каго б, калі ня ў Русі, магло атрымацца “прабіраць” на шчырасьць музыкаў! У “гасьцях” “Прыватнай Зоны” пабылі ўжо такія цікавыя людзі, як Маша Лагодзіч (вакалістка этна-авангард дуэту “Яр”), Сьвета Сугака (“Тарпач”, а цяпер - магілёўскі “Tav.Mauzer”), Макс Івашын, Саша “Эш” Ракавец (IQ48) і Ігар Варашкевіч (“Крама”). “Хто што расказвае, - дзеліцца Руся. - Хтосьці нешта сьмешнае, а нехта і набалела сумнае. Вельмі душэўнае інтэрвію атрымалася са Сьветай - размаўлялі аб тым, як і чаму распаўся гурт, як склалаўся яе далейшы лёс і як яна вырашыла галоўнае пытаньне яе асабістага жыцьця. Макс Івашын - цікавы суразмоўца, раскрыў сакрэт, чаму музыканты так часта мяняюць каханак!” Атрымліваецца столькі безумоўна цікавай і карыснай інфармацыі, што шкада, калі яна можа не дайсьці да ўсіх, каму гэта цікава. Менавіта таму ў плянах - выкладваць сьціснутыя варыянты праграм у тэкставым выглядзе на фэн-сайце Русі. Так што, у вас яшчэ будзе магчымасьць даведацца, ці сапраўды ў Ігара Варашкевіча было пяць жонак!.. Сёньня вяшчаньне радыёстанцыі, на якой выходзіць “Прыватная Зона”, ахоплівае Беласток, з восені «Рацыя» будзе дабіваць да Берасьця, Горадні, Ваўкавыску і Ашмянаў, а празь некаторы час “Радыё Рацыя” і “Прыватную Зону” можна будзе слухаць праз Інтэрнэт. Як кажа Руся: “Прыватная Зона” - гэта спроба паказаць, што стваральнікі культуры, гэта, перш за ўсё, разумныя, глыбокія асобы бяз матэрыяльнай мішуры ў галовах! Мне хочацца паказаць усім, што гэта цікавыя людзі, са сваімі слабасьцямі, недахопамі, мудрасьцямі, тайнамі і перамогамі…” |
...
Рэпартаж з "Графіці" (29.01.2005 - вечарына "Творчага Дома"). Live-відэа "Танга на краі" ў Графіці avi 5.306 Kb (дзякуй, Павал Антыпаў!). *Не раім праглядаць дзецям да 16 гадоў - ёсьць спрэчныя моманты :) |
|||
|
Менск 2005-2006 © rusia.fromby.net. e-m. |