|
> яна < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
||||||
Р У С Я
"Руся - гэта Маруся, толькі коратка, а прозьвішча - сакрэт, шпіёнская тайна."
Нарадзілася 15 сакавіка 1980 году.Марыць адыграць вялікі канцэрт у вёсцы Церахоўка, што на Гомельшчыне. Лічыць за лепшае быць у вольным андэрграўндзе. Любіць джаз. Пра музыку: "Пакуль музыка малады трэба пагуляцца з альтэрнатывай, а калі стане дарослым, тады можна й блюз і джаз... Тры сонцы - я гэтую песьню люблю. Яна першая.. Гэта як першы мужчына." Вучыцца ў Міжнародным гуманітарным інстытуце (цяпер у БДУ) на перакладчыка. Хоча, каб у нашай краіне нарадзіўся новы Чэ Гэвара. Кармічны брат - Зьміцер Дзямідаў (гітарыст Іndiga). Кажуць, што безь іхняга саюзу не было б Індыгі. Сястра - Сабіна (7 гадоў), брат - Глеб (9 гадоў)... Пра каханьне: "Трэба быць удзячным за прыемны час і тое, што ведаеш ГЭТАЕ пачуцьце". Пра сяброў: "У мяне іх трое: я, мама і муж." Яшчэ пра сяброў: "Не магу сябраваць зь дзяўчынамі. Яны ўсе размаўляюць пра памады й сукенкі." Інтэрнэт-адыкт. Уздымае настрой размовамі з сябрамі праз ICQ. Калі б рабіла татуаж, дык вылучыла б малюнак зь кельтскіх арнамэнтаў. Мае пірсынг. Пра кухню (перавагі, улюбёныя стравы): сушы, МЯСА!!!, гранаты, грэйпфруты... (у неабмежаваных колькасьцях); нездоровая прага да ежы з Макдональдзу, асабліва праз макдрайв. Хаця сама часьцяком гатуе дома гуляш са сьвініны з размаітымі гарнірамі. Улюбёныя кветкі: гербэры, пэйёт. Зараз чытае: падручнікі нямецкае ды ангельскае граматыкі, Гэнры Рота (Напэўна, гэта сон). Апошнія кінафільмы, якія Яна паглядзела: "Догма", "Хвост, які віхляе сабакаю", "Deadman" (з пятага разу). Часьцяком пераглядае "Абдоўбаных" (Up in Smoke) ды "Snatch". Калі наважыцца на тое, каб завесьці дома жывёлінку, дык гэта будзе першае, што патрапіцца на вочы. Аднаго разу доўга хацела йгуану. А пасьля хамячка... Ніхто ня ведае, што яна пажадае заўтра й ці не прывядзе ў кватэру пашкадаваную валацужную сабаку. Улюбёныя мейсцы ў Менску: Тройка, Няміга (для шпацыру), бар Лёндан, рэстарацыя Планета Сушы (для кактэйляў ды перакусаў) , свая кватэра (для сустрэч зь сябрамі). Улюбёная цацка: драўляны конік-каталка. Пра Афрыку: "Афрыка - мая даўняя мара".
|
ёсьць меркаваньне: што Руся не зьяўляецца ні на водным важным мерапрыемстве без свайго талісмана -- кальца, вырабленага адным мэксыканцам з відэльцу й акварыюмнага каменчыка... ... таксама ў гэтым разьдзеле:
|
||||||
|
Менск 2005 © rusia.fromby.net. e-m. |
|||||||