> прэс-агляд <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся

<< прэс-агляд


Сяргей Малiноўскi
   для “Тузіна гітоў” лінк на арыгінал

... Перш найперш усьцешвае, што тых, хто застаяўся ў верхніх радках гіт-параду, - аўтарытэтаў "Крамбамбулю" ды "Ляпісаў" - пачалі адцясьняць маладыя каманды. Лідэрам тыдню стала "Індыга" са сваімі "Людзьмі". На мой погляд, не самая гітовая песьня на дэбютным альбоме гурта. Тым не менш, калі б мне захацелася прагаласаваць на "Тузіне хітоў", я таксама аддаў бы свой голас за Русю. За характар, чароўнасьць і інтэлегентнасьць. А яшчэ -- за вочы. Вы глядзелі калі-небудзь у выклікальна прыгожыя вочы вакалісткі "Індыга"?

Зьміцер Безкаравайны
   для “Белорусской газеты”

...Indiga появилась в этом списке в последний момент, а потому выступала первой. По большому счету, это самая взрослая и сформировавшаяся группа из всех трех участников "разогрева". Исполняли они песни из недавно выпущенного дебютного альбома "Dni", звучали мощно и красиво. Гитаристу надо отдельный приз дать за самый элегантный гитарный саунд, а вокалистке Русе памятную по "Рок-коронации" "рок-князёўну" можно и не вручать - мало того, что она очень хороша голосом, так еще и других дам в белорусской рок-музыке в принципе сейчас нет. Это лишний раз доказало выступление группы "Зьмяя", в которой также солирует девушка...

Павал Юрцэвіч
   для “Тузіна гітоў” лінк на арыгінал

... Асабліва вылучаецца салата пад экзатычным назовам "Індыга". Яе нават падаюць некалькі тэатральна - зь лёгкімі стогнамі і рыкамі. І сапраўды салата файная! Смачная, дастаткова гострая, цяжкая і дынамічная (маю на ўвазе, што спачатку ўціхую каштуеш,а потым, з магутным туці страўніка з'ядаеш яе ўчыстую!). І думкі пра людзей прыходзяць да галавы... добрыя :)

Павал Сьвярдлоў
   для “сайта "Смотритель” лінк на сайт

... Концерт открыла INDIGA. Не заявленные в афишах, Руся и Ко были безусловно лучше всего, что в этих самых афишах таки было заявлено... м-м-м... маленькими буквами. Уж очень фактурна Руся, хорош её голос, умны тексты, над которыми работал поэт Андрей Ходанович, а гитары участников группы мелодичны, хоть и тяжелы. Где же в этой группе изъян? ...

Каця Пытлева
   для “Тузіна гітоў” лінк на арыгінал

... І, урэшце рэшт, пра тых, каму я аддала свой голас - "Indiga". Па-першае, гэта вельмі перспектыўны калектыў, па-другое, заўсёды захаплялася голасам і харызмай Русі, а па-трэйцяе надта сымпатычна мне іх творчасьць і вельмі хочацца іх як-небудзь падтрымаць з гэтай нагоды.

Алена Гарадок
   для “Слыхавога апарату” лінк на сайт

...Тэксты, якія прымушаюць слухаць, вакал, які не дазваляе рабіць цішэй, калярыт і эмацыянальнасьць на сцэне, якія прымушаюць глядзець, шчырасьць і упэўненасьць - ці ня гэта стварае тую непаўторнасьць, якой хочацца верыць, за якой хочацца ісьці? INDIGA ужо ўпэўнена трымае пазыцыі сярод прафэсіяналаў беларускай музыкі. Гэта менавіта тая моладзь, якой ня страшна і, галоўнае, ня сорамна перадаць крохкі сьцяг айчыннага року.

Аксана Вечар
   для “Тузіна гітоў” лінк на арыгінал

... Indiga - пачула іх (каюся) упершыню менавіта тут, на "Тузіне", й адразу нарадзiла асацыяцыi зь iхне-нашымi "Ночными снайперами"…


<< прэс-агляд
...

увага!


Рэцэнзіі на дэбютны індыгаўскі альбом "DNI" можна пачытаць у разьдзеле indiga ...