> прэс-агляд <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся

<< прэс-агляд


ІНДЫГАМАНІЯ  ПАЧАЛАСЯ!
   для “Тузіна гітоў” з нагоды перамогі песьні “Людзі” у віртуальным гіт-парадзелінк на арыгінал

Па вынікам першага тура новага сэзону на "Тузіне гітоў" паперадзе ўсіх аказалася песьня групы "Indiga" з плыткі "Дні" пад назвай "Людзі". "Індыгаманія" пачалася! Мы адразу затэлефанавалі Русі, каб павіншаваць яе з упэўненай перамогай.

"Нечаканая і прыемная перамога. У лідэрства нашае песьні верылася зь цяжкасьцю, бо перад першым турам я паглядзела на сьпіс трэкаў нашых супернікаў, а там былі і "J-Mорс", і "Крамбамбуля", і Варашкевіч з Маўчанавым, - усе вядомыя выканаўцы з даволі моцнымі песьнямі. Мы дамовіліся між сабой, каб ніхто з нашае групы не галасаваў на "Тузіне" за "Indiga", каб адсачыць прыкладную колькасьць нашых прыхільнікаў. З падвышэньнем колькасьці галасоў, аддадзеных за песьню, пачалі зьяўляцца сумневы наконт чэснасьці галасаваньня, аднак Вецер Мэханічны мяне заўпэўніў, што фактаў накрутак не рэгістравалася. Дзякуй усім тым, хто падтрымаў нашую песьню. Сапраўды, можна сказаць, што "індыгаманія" пачалася, прынамсі ў інтэрнэце. Мяне гэта пужае, у добрым сэнсе, бо падвышаецца адказнасьць перад нашымі прыхільнікамі. Думаю, што мы іх не падвядзем - цяпер мы пішам новыя песьні, яшчэ больш цікавыя. Спадзяюся, што адна зь іх хутка загучыць на "Тузіне гітоў". Яшчэ раз дзякуй усім, хто аддаваў свой голас за нас "


<< прэс-агляд

...

увага!


Рэцэнзіі на дэбютны індыгаўскі альбом "DNI" можна пачытаць у разьдзеле indiga ...