|
> прэс-агляд < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
||
<< прэс-агляд INDIGA ПАДТРЫМАЛІ СЭКС-МЕНШАСЬЦІ
для “Тузіна гітоў” з нагоды перамогі песьні “Людзі” у віртуальным гіт-парадзе — лінк на арыгіналУ другім туры ў гурта "Індыга" атрымалася захаваць статус-кво. На працягу ўсяго тура іх песьню "Людзі" так ніхто з першай пазыцыі не зьмясьціў. Вакалістка "Індыга" Руся дзеліцца з намі ўражаньнямі з нагоды чарговай перамогі на "Тузіне гітоў". "Па шчырасьці, не чакалі, што ізноў будзем першымі. Дзякуй усім, у каго не згасае любоў да нашае творчасьці. Але ж, у наступным туры возьме ўдзел Кася Камоцкая і, першага месца нам ужо не відаць. Гэта лягічна, бо Кася - пэрсона №1 у беларускім року, нам вельмі падабаецца яе творчасьць і мы будзем галасаваць менавіта за "Людзей на балоце". Спадзяюся, што нашы "Людзі" застануцца ў пяцёрцы лідэраў. Наконт аб'ектыўнасьці гіт-параду. Канешне, ён ня можа адлюстроўваць сапраўднасьць, бо карыстальнікаў інтэрнэтам ў нашай краіне не так ужо і шмат. Аднак задума - выдатная. Калі мы яшчэ сьпявалі па-расейску, я заходзіла на "Тузін" і думала: калі ж "Індыга" ужо паўдзельнічае ў гэтым гіт-парадзе... Што да параўнаньняў Аксаны Вечар, дык мы іх зьбіраем: раней параўноўвалі зь Ліндай, Агузаравай, цяпер яшчэ з "Начнымі снайпэрамі". Можа стаць айчыннай гэй-іконай!? З прадстаўнікамі сэкс-меншасьцяў наша група добра ладзіць - яны нат прыйшлі падтрымаць нас на акустычным выступе, дык чаму не, хоць слова "ікона" мне ня надта падабаецца?" << прэс-агляд |
... увага! Рэцэнзіі на дэбютны індыгаўскі альбом "DNI" можна пачытаць у разьдзеле indiga ... |
||
|
Менск 2005 © rusia.fromby.net. e-m. |