> прэс-агляд <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся

<< прэс-агляд


Русіны  “Людзі”
   для анонса песьні “Людзі” на “Тузіне гітоў” лінк на арыгінал

Падобна на тое, што група "Indiga" зрабіла немагчымае! Цалкам верагодна, што неўзабаве беларуская мова загучыць на эўрапейскіх танц-пляцах ды ў электра-клюбах. Аўстрыйскі праект Kingdon of Illusions рыхтуе альбом рэміксаў на індыгаўскія "Dni".

"Усё пачалося зь песьні "Людзi", якую моцна ўпадабаў кіраўнік праекта Kingdon of Illusions, dj Rollercoaster. Ён іншы раз працуе на Беларусі й цікавіцца беларускай музыкай", -- распавядае Руся, лідэрка "Indiga". -- "А мы, у сваю чаргу, даўно зьбіраліся зрабіць рэмікс на якісь з альбомных трэкаў. Але я ніколі б не падумала, што гэтэ будуць менавіта "Людзі"! Спачатку Джозэф (dj Rollercoaster) прапаноўваў зрабіць рэмікс толькі на гэты трэк, але пазьней ён схацеў інтэрпрэтаваць увогуле ўвесь альбом. Праект Kingdon of Illusions гастралюе па ўсім сьвеце, і я ганаруся тым, што Эўропа пачуе беларускую мову. Хаця, насамрэч, я пакуль не ўяўляю сабе, як будзе гучаць гэты "Dancing Indiga". Але мяркую, што ўсё атрымаецца. У любым выпадку, песьня "Людзi" -- вартоўны старт. Гэта сумная й надрыўная песьня, яна шчырая й трохі жорсткая. Я прысьвяціла яе тым людзям, якія аднойчы памыліліся ў каханьні й балюча апякліся агнём нязбыўных мрояў."


<< прэс-агляд

...

увага!


Рэцэнзіі на дэбютны індыгаўскі альбом "DNI" можна пачытаць у разьдзеле indiga ...