|
> прэс-агляд < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
||
“Indiga” не стаіць на месцы
Аліна Крушынская, "Тузін Гітоў"Так супала, што канцэрт Indiga ў “Графіці” быў прызначаны на той жа дзень, калі ў Бабруйску адбыўся міні-фэст “Рок – за баброў!” зь індыгаўскім жа ўдзелам. Гурт ад гэткай выпадковасьці, здаецца, зусім не пацярпеў і пачуваўся вельмі добра: клюб на завулку Калініна увечары 22-га быў набіты народам, прагнымі да музыкі сваіх улюбёнцаў. У “Графіці” Indiga разагравалі, канешне, не “Сябры”, але ня менш выбітны гурт Kalahari. Сапраўдныя растаманы Kalahari лёгка й ненавязліва адыгралі некалькі сваіх песень, хоць і не абыйшлося без праблем з гукам гітары, якая траскатала і вымушала гітарыста чырванець ды выбачацца за абодвух. “Спадзяюся, мне больш пашанцуе, чым табе, дружа,” – адкаменціў Д.Дзямідаў і заступіў на пост. Пашанцавала, амаль. Праграму адыгралі на адным дыханьні. Акрамя звычайнай праграмы з “Dni” музыкі выканалі “Заеньку”, дарэчы бяз І.Варашкевіча, які таксама быў тут, але засьпяваць з Русяй не схацеў з прычыны сваёй татальнай дыпрэсіі, і прэзэнтавалі дзьве новыя кампазыцыі. Зрэшты, як адзначылі прысутныя, усё было міла і па-хатняму. Дарэчы, напрыканцы гэтага году мусіць выйсці афіцыйны сынгл, які стане прадвесьнікам другога альбому папулярнага альтэрнатыўнага гурта. Indiga не стаіць на месцы і актыўна рыхтуе новую праграму. А на пачатку лістапада Русю можна будзе пабачыць на “Залатым шлягеры”. Разам са сваімі сябрамі з “Консул бэнд” яна возьме ўдзел у конкурсе “ВІА імя Мулявіна”. |
... увага! Рэцэнзіі на дэбютны індыгаўскі альбом "DNI" можна пачытаць у разьдзеле indiga ... |
||
|
Менск 2005 © rusia.fromby.net. e-m. |