> галоўная <
фэн-сайт Русі і Indiga
Руся


Канцэрт у "Графіці" 25 чэрвеня
канцэрт
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас на канцэрт гурта Indiga у клюб "Графіці".
Панядзелак, 25 чэрвеня, 18:00, зав. Калініна, 16.
Будзем абдымаць адзін аднаго перад доўгімі летнімі вакацыямі.
Замова квіткоў праз телефон: 620-65-94, кошт - 15 000.
Але гэта ня ўсё! Пад час канцэрту пройдзе выстава мастачкі, што малюе песьні - Нікі Сандрос.

Always Indiga!
канцэрт
Абавязкова трэба быць на гэтай вечарыне, калі вы прыхільнік
- інтэлектуальнага року
- прыгожых людзей
- добрага гуку
- сініх бурбалак
- руху антыглябалістаў
- вечарын з нагоды дня народзінаў
- проста добрай беларускай музыкі

17 сакавіка запрашаем вас адсьвяткаваць разам з гуртамі Крок і Indiga Дзень Народзінаў Русі!

Натуральна, што адразу паўстае пытаньне, маўляў, а што б такое прынесьці ў якасьці падарунка прыгожай маладой жанчыне? - Адказ цалкам прадказальны: нясіце з сабою сінія балёнікі! (як варыянт: сушы, памаранчавыя гербэры, плюшавых заенек). Руся ўжо некалькі год запар уваходзіць у міжнародную асацыяцыю прыхільнікаў сініх бурбалак, таму сінія балёнікі, па-першае, шчыра ўзрадуюць імяніньніцу, а па-другое, дапамогуць стварыць сьвяточны настрой у залі і дазволяць асабіста вам адчуць сваю непаўторнасьць пад час руху ад уласнай кватэры да клюбу “Арэна” (вул. Талбухіна, 4). Толькі ўявіце сабе: шэры горад... машыны... а тут вы зь сінімі балёнікамі!

Пазытыў і мэга-неардынарнасьць!

Падагульнім:
17 сакавіка. Клюб “Арэна” (вул. Талбухіна, 4) 18:00.
Indiga сьвяткуе Дзень Народзінаў Русі!
Запрашаем усіх на blue бурбалкі party! (не забудзеся на сінія балёнікі. Ніхто ня створыць сьвята лепш за вас саміх!)

+ самы малады і сэксапільны беларускі рок выканаўца – Рома і гурт "Крок".
+ абсалютна новыя песьні ад гурта Indiga
+ візуальны адказ на самае складанае пытаньне для музыкаў “Хто тыя людзі, якія вас слухаюць?”… - Імправізаваная фотавыстава партрэтаў прыхільнікаў музыкі колеру індыга.

Пытаньні праз тэлефон: (029) 649-08-88


“Indiga” выступіць на “Рок-Каранацыі-2006”
канцэрт
Рок-Каранацыя-2006” назаве лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў, якія адзначыліся сваёй творчасьцю цягам мінулага году ўжо 25 лютага. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў канцэртовай залі “Мінск”.

Мінулым годам вакалістка “Indiga” Руся атрымала галоўную жаночую карону і была прызнана “Рок-Князёўнай-2005”, сёлета гурт “Indiga” з сынглам 2006 году “Заенька” намінаваны аж на дзьве кароны катэгорый “Гіт Году” і “Рок-выканаўца году”! Загалоўны трэк самотніку “Indiga”, які быў запісаны пры ўдзеле аўстрыйскага праекту “Kingdom of Illusions”, – вядомая фальклорная песьня пра “заеньку, у якога тры домухны” – сустракаецца на дыску ў трох розных вэрсіях: электрычнай, акустычнай і клюбнай.

Пераможцы ўсіх намінацый будуць названы на самой цырымоніі “Рок-Каранацыя-2006” 25 лютага, дзе выступіць і “Indiga”!


Канцэрт імені добрага чалавека
канцэрт
Часта бывае так, што побач з табою ёсьць проста добры чалавек, на якога звычайна не зьвяртаеш асаблівай увагі. Ён побач, ты ведаеш гэта і з большага яго існаваньне ніяк не ўплывае на тваё жыцьцё. Але гэта толькі з большага...

Маё знаемства з Добрым Чалавекам адбылося падчас аднаго спэктаклю Свабоднага Тэатру ў клюбе Графіці.
- Прывітаньне! Я Ігар. У Вас дзіўныя вочы. Я хачу іх сфатаграфаваць. Дазволіце?
- Натуральна. Толькі адразу ж прапаную на “ты”. Ты калі-небудзь спрабаваў фатаграфаваць музыку?

Потым я бачыла Ігара амаль што на кожным нашым канцэрте. Калі я заўважала яго вочы ў натоўпе людзей, мне заўсёды станавілася цёпла. Вялізнае, бліскучае вока яго фотакамеры кожны раз будавала нашыя зносіны наноў: то яна кантралявала мае рухі, то я станавілася заканадаўцам траекторыі жыцьця свайго “шклянога назіральніка”. Я і Ігар існавалі разам толькі ў сьвеце гукаў і выбліскаў фотакамэры. Я так прызвычылася да таго, што ён недзе побач, што калі не магла знайсьці яго сярод людзей перад сцэнай, то адчувала сябе нэрвова і няўтульна. Часта мы нават не размаўлялі. Адзін позірк, адна ўсьмешка, рух, выбліск, пераўтварэньне, стоп-кадр, зноўку рух, вочы-ў-вочы, цела і фатаграфічныя лінзы – так выглядала нашая зь Ігарам мова. У рэальнасьці мы сустрэліся толькі аднойчы і гэта быў самы пачатак нашай размовы.

Калі я зразумела, сама ня ведаючы чаму, што мне НЕАБХОДНА яго пабачыць, неабходна адчуць рэальнасьць яго прысутнасьці, як глыток вады, як подых ветру, як забіваючае жаданьне мець нешта “зараз і тут і аніякіх кампрамісаў!” – яго ўжо не стала. Мой Добры Чалавек зьнік і больш ніколі я не адчую цеплыню яго чорных, глыбокіх вачэй, што асьцярожна глядзяць з-пад кранальна дзівосных вейкаў, не адчую размову паміж маім целам і позіркам лінзаў яго камеры, але мы ўсё роўна працягваем зь ім суіснаваць, бо наш дыялёг яшчэ ня скончаны. Ёсьць мая постаць, ёсьць фотаздымкі, якія зрабіў Ігар, ёсьць нашая музыка і пакуль гукі і выявы размаўляюць паміж сабой, мы побач.

Мне не хацелася б пісаць шмат пра канцэрт, які мы вырашылі зрабіць дзеля памяці Ігара Івашчанкі, які кілямэтры плёнкі аддаў выявам беларускіх музыкаў. Таму ніжэй вы знойдзеце сьціплую інфармацыю пра час і мейсца агульнай сустрэчы. Я прапаную вам далучыцца да нашай размовы ўнутры сьвету гукаў і выяваў. Гэта ня будзе паніхіда, не. Мы проста робім Канцэрт імені Добрага Чалавека.

Клюб Акварыюм.
27 лютага. 18.00. (8-029-278-32-16)



Руся падводзіць вынікі году
год 2006
На мой уласны погляд, музычнае жыцьцё ў Беларусі не спынілася, а наадварот, насуперак розным скептыкам, - год быў досыць актыўным і насычаным!” – падсумоўвае Руся тое, што прынёс на сваіх махнатых лапах ужо амаль забыты пёс - 2006 год. Рок-Князёўна-2006 разважае пра галоўныя падзеі ў беларускай альтэрнатыўнай музыцы – канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” ў Варшаве, праект Аляксандра Памідорава “Дыхаць”, ацэньвае вялікія музычныя фэсты і ўнёсак асобных гуртоў у падняцьце прэстыжу беларускай музыкі, выказвае падзякі, а таксама шчыра распавядае пра абставіны, калі гурт “Indiga” ледзь не распаўся! Чытайце тут:
“Indiga” сьвяткуе Каляды!
канцэрт
Сьвяточным канцэртам у party-буфеце “ЁЁ29 сьнежня “Indiga” разам са сваімі прыхільнікамі адзначыць надыход Калядаў! “Не абыйдзецца без сапраўдных калядных падарункаў!” – абяцае Руся. Кожны адданы “індыганавы” фэн пры набыцьці квітку атрымае асабісты нумар, а ў час канцэрту, як сапраўдныя прыхільнікі супэр-гульні “Супэр Лато”, “Indiga” зладзіць сярод слухачоў сваё лато, калядна-індыганаўскае: уладальнік шчасьлівага нумару атрымае ад гурта ў падарунак маленькую елачку. “Нам бы хацелася сустрэць гэты Новы год з кожным нашым слухачом, - распавядае Руся, - але ж гэта немагчыма. Таму гэтая елачка стане часткай нашага шчырага сэрца, і на Новы год мы будзем разам!

Калядны канцэрт “Indiga” ладзіць разам з маладым гуртом NHS-ethno, які на пачатку сьнежня перамог на самым буйным фэстывалі фолькавай музыкі ў Польшчы – Mikolajki Folkowe. Між іншым, можна сказаць, што “Indiga” пэўным чынам спрычынілася да гэтае перамогі маладога гурту: “Мы вельмі ўразіліся выступам NHS-ethno, калі гралі разам на нейкім канцэрце, - кажа Руся, - а таму параілі гурт прадусару Ігару Зныку, які выцягнуў іх на гэты фэст, дзе NHS-ethno і ўзялі лепшыя ўзнагароды!” На калядным канцэрце ў “ЁЁ” “Indiga” разам з NHS-ethno выканае для слухачоў калядную песеньку пра заеньку, каб стварыць сапраўдны калядны настрой!


Канцэрт “Indiga” ў “Графіці”: фотаздымкі і ўражаньні
дзень імяніньніка
11 лістапада гурт “Indiga” сольным канцэртам святкаваў у клюбе “Графіці” народзіны свайго прыхільніка. Шоў, якое зладзілі ў маленькім клюбе “Indiga” і Імяніньнік здымаў фотакор “Нашай Нівы”, фатограф Андрэй Лянкевіч. А ў перапынку Руся пасьпела даць свае камэнтары для “Радыё Рацыя”. Глядзець фотаздымкі і чытаць Русіны ўражаньні можна тут:
З Украіны “Indiga” вярнулася з прапановай супрацоўніцтва ад гуказапісваючай студыі “M.A.R.T.”: распавядае Руся
exclusive!
Днямі “Indiga” вярнулася з насычанай украінскай паездкі - там гурт выступіў у данецкім і харкаўскім клюбах і прадставіў беларускую музычную альтэрнатыву на вялікім днепрапятроўскім фэстывалі “ДніпРОК-2006”. Вынікам украінска-беларускага сяброўства “Indiga” стала прапанова супрацоўніцтва са студыяй “M.A.R.T.”, якая займаецца такімі ўкраінскімі гуртамі, як “5-nizza”, “Luki”!

Вельмі эксклюзыўна і шчыра цікавымі падрабязнасьцямі выступаў і знаёмстваў, падарожнымі гісторыямі і моцнымі ўкраінскімі ўражаньнямі са сваімі прыхільнікамі дзеліцца сама Руся:
Сольны канцэрт “Indiga” і Дзень імяніньніка: нельга прапусьціць!
канцэрт
У клюбе “Графіці” з другім сваім сольным канцэртам 11 лістапада выступіць гурт “Indiga”. У гэты вечар “Indiga” адсвяткуе разам са сваімі заўзятымі прыхільнікамі Дзень імяніньніка. Цікава, ці здагадваецца пра гэта сам Імяніньнік?

У добрую звычку гурта ўвайла традыцыя адсочваць інфармацыю пра сваіх прыхільнікаў паводле папярэдніх замоваў квіткоў праз Інтэрнэт. Менавіта такім чынам Руся высьветліла: “У гэты дзень адзін з гарачых прыхільнікаў гурта сьвяткуе свае народзіны - вось гэтую падзею на канцэрце мы і будзем адзначаць!

Акром прыемных момантаў будучага канцэрту Руся адзначыла, што, вельмі верагодна, гэты канцэрт стане ледзь не апошнім выступам гурта ў Менску за апошні час: “Усё цяжэй атрымаць дазвол на наш выступ!..

Такім чынам, паслухаць новыя і ўлюбёныя песьні “Indiga” прыходзьце 11 лістапада а 19 гадзіне ў клюб “Графіці”. Дарэчы, можаце прыхапіць невялічкі падарунак для Імяніньніка, або прывесьці сьвяткаваць свой Дзень народзінаў імяніньніка-сябра - менавіта ім прысьвячае свой сольны канцэрт “Indiga”!


Гіт-парад “Тузіна Гітоў”: галасуйма за “Indiga”!
гіт-парад
Трывалым пятым месцам завершыўся для гурта “Indiga” чацьверты тур гіт-параду “Тузіна Гітоў”.

Адмысловы экспэрт туру Аляксандар Старыкевіч, выбітны журналіст, галоўны рэдактар газэты "Салідарнасьць", якая пасьля змушананага закрыцьця пераўтварылася ў інтэрнэт-выданьне gazetaby.com выказваецца з гэтае нагоды так: “Няўмольнае жаданьне зьбегчы ад паранойі рэчаіснасьці ўласьцівае ня толькі Русі. Аднак мала хто здольны выявіць гэта так таленавіта, як яна. Бег песьні абрываецца нечакана. Сэкунду таму Руся была тут - і раптам толькі “цені на траве”.

Такім чынам, з новай песьняй “Бяжы са мной” “Indiga” працягвае ўдзел ужо ў пятым туры гіт-параду. Дзякуй усім, хто не паддаўся яшчэ “паранойі рэчаіснасьцы”, ды нікуды ня зьбег, а ўвесь гэты час падтрымлівае ўлюбёны гурт на “Тузіне Гітоў”! А праслухаць песьню і далучыць свае галасы па-ранейшаму можна тут:
“Indiga” чакаюць на “ДніпРок-2006”
гастролі
Гурт “Indiga” ўжо чакаюць на міжнародным фэстывалі “ДніпРок”, які пройдзе 5 лістапада ў Днепрапятроўскім клюбе “Тайм-Аўт”. “Ведаю, што там па тэлевізіі ўжо круцяць рэклямны ролік, маўляў, да нас едзе замежная зорка!” - распавядае Руся. “Але мы страшна хвалюемся, - шчыра прызнаецца яна, - мы праслухалі ў Сеціве амаль усе гурты, зь якімі будзем выступаць - гэта вельмі моцныя каманды.

Сёлета фэстываль “ДніпРок” выйшаў за межы ня толькі гораду Днепрапятроўску, але і за межы Ўкраіны: сярод запрошаных гасьцей, у лік якіх увайшла і беларуская “Indiga”, - гурт з Тэраспалю “ExNN”, кіеўляне “Бумбокс” і “Квадраджесіми”, добра вядомыя і ў Беларусі “Ступені” зь Днепрадзяржынску, “Ойра” з Харкава і англамоўныя адэсыты “Playoff”. “З тых гуртоў, што мы пачулі, - распавядае Руся, - больш за астатнія нам спадабаліся “Квадраджесіми”. Мы зараз працуем, каб на фэстывалі таксама даць жару!

Трапіць на украінскі фэстываль ня так проста: 28-29 кастрычніка ў “Рок-Кафэ” праходзіў атбор днепрапятроўскіх гуртоў, па выніках якога ўдзел у самім фэсьце возьмуць толькі два - “Хлопці з Перцем” і “Анкл 7'”. “Як і ўсё, што адбываецца з намі ва Ўкраіне, - распавядае Руся, - на гэты фэстываль мы трапілі выключна шчасьлівым выпадкам!” Беларусы з “Indiga” так спадабаліся дырэктару данецкага клюбу “Gung'u'Buzz”, дзе гурт упершыню граў 13 кастрычніка, што ён парэкамэндаваў “Indiga” да ўдзелу ў “ДніпРоку”.


«Бяжы са мной» у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
гіт-парад
Чацьверты тур запар гурт «Indiga» ўпэўнена трымаецца ў гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» з новай песьняй «Бяжы са мной». Экспэрт туру майстар інтуітыўнай імправізацыі Леанід Нарушэвіч пасьпеў з гэтае нагоды адзначыць: «Ёсьць такiя жанчыны, якiм i пець ня трэба, каб за ей табунамі беглi мужыкi. А тут яна яшчэ i добра сьпявае. Эх, Руся, дай бог табе здароўя!»

Нагадваем, што паслухаць новую песьню «Indiga» і падтрымаць у гіт-парадзе ўлюбёны гурт можна тут:
Апошнюю майку фэн-клюбу і сынгл “Заенька” “Indiga” пакіне ўкраінскім прыхільнікам
гастролі
“Indiga” дасьць два сольныя канцэрты ва Ўкраіне - 13 кастрычніка гурт выступіць у данецкім клюбе “Gung'u'Buzz”, 14 кастрычніка “Indiga” чакаюць у Харкаве. “У Данецку мы будзем упершыню,” - кажа Руся. “Gung'u'Buzz”, як аказваецца, глямурны дарагі і зусім не андэграўндны клюб, але Руся прызнаецца, што музыкі не хвалююцца, бо ведаюць, што ў іх атрымаецца спадабацца любой публіцы! А вось харкаўскі “Churchill's Pub” стаў ужо для гурта культавым месцам: “Нас там сустракаюць, як родных, нясуць для нас цёплыя рэчы, - кажа Руся, - з клюбам у нас даўняе цёплае сяброўства!

Гэтая паездка стане для “Indiga” у поўнай меры знакавай - ва Украіну гурт вязе апошні асобнік сынглу “Заенька” і апошнюю майку фэн-клюбу, знойдзеныя напярэдадні. “У гэтай паездцы гурт “Indiga” вырашыў паставіць тлустую кропку ў сваёй шалёнай пяцігадовай музычнай дзейнасьці і пачаць усё наноў, - дзеліцца Руся, - гэта значыць - з новых песень, эмоцый, са сьвежага драйву!” Апошнія адзнакі пяцігадовай творчасьці гурта, хутчэй за ўсё, будуць выстаўленыя пад час канцэртаў на імправізаваны аўкцыён сярод гарачых прыхільнікаў “Indiga”.
Галасуйма за “Indiga”!
гіт-парад
У новым туры гiтпараду “Тузіна Гітоў” удзельнічае новая песьня гурта “Indiga” - “Бяжы са мной”. Руся распавяла “Тузіну Гітоў”, што гэтая песьня засьпела яе ў “момант развагаў блізкага ёй чалавека пра тое, ці варта працягвайць жыць у нашай краіне”. Руся лічыць такое жаданьне хавацца чыстай паранояй і прызнаецца, што сьпеў, уласна, пра гэта.
Апроч усяго, песьню “Бяжы са мной” можна знайсьці на складанцы Аляксандра Памідорава “Дыхаць”, а таксама пачуць ужо хутка на першым сольным канцэрце “Indiga” ў “Графіці”. І, вядома ж, не забывайце галасаваць за новую песьню “Indiga” на “Тузіне”!
Першы сольны канцэрт “Indiga”!
дзе варта быць
30 верасьня ў клюбе “Графiцi” гурт “Indiga” дасьць свой першы сольны канцэрт! “Мы даўно хацелi рызыкнуць i сыграць сольнiк, – кажа Руся, – але сумнявалiся. А цяпер вырашылi, што даўно пара перастаць хвалявацца i пачаць граць самастойна!” У “Графiцi” “Indiga” парадуе сваiх гарачых прыхiльнiкаў паўтарагадзiннай праграмай зь лепшых i новых песень. Канцэрт пройдзе з удзелам добрага сябры гурта Iгара Варашкевiча i маладой скрыпачкi Машы Васiлеўскай. Зь Iгарам Руся заспявае новы гiт – “Заеньку”, на акустычным запiсе каторай чуваць таксама скрыпка Машы. Руся абяцае некаторыя сюрпрызы: “Прадугледжаны невялiкi iнтэрактыў – калi хто быў на нашай iндыйскай вечарыне, памятае, як мы разам чыталi на санскрыце мантры. Плянуецца паўтарыць такi вопыт, якi спадабаўся, мяркую, не адным нам.” Акрамя таго, Руся сьпяшаецца супакоiць тых, хто асьцерагаецца хадзiць на клюбныя канцэрты, баючыся задыхнуцца дымам i прапахнуць цыгарэтамi – гурт плянуе дамовiцца з адмiнiстрацыяй клюбу, каб у гэты вечар не было дазволена палiць у памяшканьнi.
Першы сольны канцэрт гурта “Indiga” адбудзецца 30 верасьня у клюбе “Графiцi” (зав. Калініна, 16). Пачатак у 19:30. Папярэднi продаж квiткоў, а для тых, хто ня мае магчымасьцi забраць квiткi загадзя – рэзэрвацыя, працуе па тэлефоне 6715865.
Ігар Варашкевіч: “Я чалавек не ад гэтага сьвету…”
Прыватная Зона
Госьць “Прыватнай Зоны” - чалавек, які ўжо стаў легендай беларускай рок-музыкі, які натхняе маладыя гурты на існаваньне, а сталых музыкаў - на сур’ёзныя песьні. Музычныя шчыраваньні чакаюць лідэра гурта “Крама” Ігара Варашкевіча.
Руся і "Прыватная зона"
радыё тут
Яшчэ пачынаючы зь ліпеня вакалістка “Indiga” Руся натхнёна працуе перад мікрафонам у якасьці вядучай радыёпраграмы “Прыватная Зона”, якая штопятніцу выходзіць на беларускім “Радыё Рацыя”. Спрытна ў Русі атрымліваецца пранікаць у самыя патаемныя куточкі душы нашых вядомых музыкаў і выцягваць на шчырасьць і адкрытасьць: унікальнасьць праграмы ў тым, што вы не пачуеце ад беларускіх вядомых музыкаў ні слова пра любімыя маркі гітар ці талерак для бубнаў - толькі шчырыя дыялёгі адзін на адін пра ўласныя перажываньні, забабоны, мары і расчараваньні.

“Радыё Рацыя” і музычныя шчыраваньні ў праграме “Прыватная Зона” цяпер можна слухаць празь Сеціва па адрасе racyja.com. Атрымліваецца столькі цікавай і ўнікальнай інфармацыі, што вельмі шкада, калі пачуць яе атрымліваецца не ва ўсіх цікаўных. Менавіта таму, пачынаючы з наступнага тыдня на фэн-сайце Русі можна будзе чытаць тэкставыя версіі “Прыватнай Зоны”, а таксама знаходзіць анонсы наступных праграм і запрошаных на шчыраваньні гасьцей. А ў гасьцёўні фэн-сайту або на электроннай скрыні Русі indiga@tut.by - пытаць у сваіх куміраў што заўгодна!

Такім чынам, у хуткім часе мы ўсё ж даведаемся, ці сапраўды, у Ігара Варашкевіча было пяць жонак, чаму сыйшла з “Тарпач” Сьвета Сугака, а Макс Івашын адкрые сакрэт - навошта музыкі так часта мяняюць каханак!
Адкрыцьці і расчараваньні “Басовішча” ад Зьмітра Дзямідава
выступ. уражаньні і фота
На сёлетнім “Басовішчы” гурт “Indiga” ў якасьці госьця выступаў другі раз - першы здарыўся ў 2004, на наступны год пасьля перамогі ў конкурсе. Як бачым, усе зь нечага пачыналі! Сваімі ўражаньнямі пасьля 17-га фэсту музыкі маладой Беларусі дзеліцца гітарыст “Indiga” Зьміцер Дзямідаў...
“Indiga” на 17-тым “Басовішчы”!
гастролі. дзе варта быць
Сьпяшаемся суцешыць тых, хто ўжо пасьпеў расстроіцца, што едзе на “Басовішча” і не пабачыць “Indiga” сярод брутальных байкераў у Лагойску - 22 ліпеня ўвечары “Indiga” выступіць на легендарным фэсьце музыкі маладой Беларусі! Нязьменнае месца сусртэчы - мястэчка Гарадок, Польшча.
“Indiga” на International Bike Festival
канцэрты. дзе варта быць
З 21 па 23 ліпеня ў САК “Лагойск” чакаецца грандыёзны міжнародны байк фэстываль “Анархія – 2006”. У першы ж дзень, 21 ліпеня, а восьмай гадзіне ўвечары свае лепшыя песьні выканае “Indiga”!

Як абяцае арганізатар фэсту, байк-клюб “Rolling Anarchy”, - цішыні на фэстывалі ня будзе, як і музыкі, якая б замінала стасункам. Акрамя “Indiga” удзел у фэсьце возьмуць джазавыя менчукі “Apple Tea”, А.Шадзько і “Сястра”, “Сініца”, з Казані прыедуць “Листья Травы”, з Масквы - “Мистер Твистер”, “Театр Теней” і адмысловы госьць - В.Бутусаў і "Юпитер”.

Цягам трох фэстывальных дзён чакаюцца цікавыя “анархічныя” сюрпрызы, напрыканцы - вялікі салют!
Руся і яе "Прыватная Зона"
жыцьцё. новы бок
Харызматычная вакалістка “Indiga” Руся паспрабавала сябе перад мікрафонам у іншай якасьці - у якасьці аўтара і вядучай радыёпраграмы! Такім чынам, пачынаючы зь ліпеня штотыднёва на “Радыё Рацыя” ў Беластоку выходзіць праграма “Прыватная Зона”, дзе вядуцца шчырыя дыялёгі адзін на адін зь вядомымі беларускімі музыкамі...
Руся і Indiga ў Польшчы
гастролі. дзе варта быць
На тое яно і лета, каб стамляць сонцам ды радаваць open-air фэстывалямі! Гэтым разам гурт “Indiga” запрошаны да ўдзелу ў XVI маштабным фэсьце “Дні і Ночы Шчытна” ў Польшчы! Разам зь іншымі беларускімі зоркамі, гуртом “Крама” і “Pomidor/off”, “Indiga” выступіць на Plac Juranda увечары 16 ліпеня...
У "Катакомбах"
фанаты фатаграфуюць
У сярэдзіне траўня ў менскім клюбе "Катакомбы" адбыўся чарговы канцэрт гурта Indiga. Вашай увазе невялічкая фота-справаздача з гэтай імпрэзы...

За "Заеньку"!
галасуй ці заенька прайграе
брутальна-фалічная вэрсія Нагадваем, што вы ўсё яшчэ можаце падтрымаць гурт Indiga і Ігара Варашкевіча ў гіт-парадзе "Тузіна Гітоў"! Штодзённа заходзьце і галасуйце за "Заеньку". Яму проста неабходная вашая падтрымка.



18 траўня. Катакомбы
Friends and Fans only
Цікавым і незвыйчаным канцэртам абяцае парадаваць нас Indiga. 18 траўня ў Катакомбах (Менск, Рабкораўская, 2) сумесна са здаровымі ласямі з IQ48 яны будуць "зажыгаць & наліваць"!
Апроч новых песьняў, сюрпрызаў, падарункаў арганізатары абяцаюць прэм'еру зорных кактэйляў "Аццкі отжыг" ды "Молатафа-Азаронка"!




агляд (заенька іц нот дэд)
было, есьць і будзе есьці. наш караценькі дайджэст
брутальна-фалічная вэрсія "Пад англамоўную “Honey Goes Down” Дэвід Лінч мог бы уваскрэсіць легендарную Лору Палмэр з Твін Піксу" , - С.Балахонаў дэманструе сваю нядрэнную кінаманскую падкаванасьць у сьвежай рэцэнзіі на "Заеньку". А тым часам арыгінал "Заенькі" у першым жа сваім туры гіт-параду на "Тузіне Гітоў" адразу ўвайшоў у тройку лепшых песень 15-га туру. Але на дасягнутым спыняцца ня варта - "Заенька" працягвае сваю барацьбу ў галоўным інтэрнэт-чарце краіны й менавіта ад вас залежыць, наколькі плённай будзе тая барацьба.
А "Камса" абазваля Русю "рыжей бестией" :) - вось тут, у невялічкай рэфлексіі на чоткі красавіцкі індыганаўскі канцэрт , што прайшоў у "Рэактары". Дарэчы наступны канцэрт у Менску Руся абяцае па самым блізкім часе - недзе на пачатку траўня. Сачыце за навінамі й афішай.


набыць "заеньку"? - лёгка!
новы сынгл "indiga" ўжо ў продажы!
На прома-старонцы сынгла "Заенька" можна даведацца шмат чаго цікавага пра новы індыгавы CD.
Ну, а набыць дыск вельмі проста! - Шукайце ў дыскарнях вашага гораду й таксама замаўляйце прама праз інтэрнэт на Кнігі поштай !
Заенька. Набывай новы CD Ingida прама зараз!


з Днём Народзінаў, Руся!
Віншуем Русю з Днём народзінаў! І рыхтуем падарункі, каб уручыць іх нашай зорцы на канцэрце 7 красавіка ў клюбе "Рэактар" (яўка ўсіх абавязковая!).
Indiga + КлЁндайк. Вялікі супольны канцэрт 7.04.2006


віншуем, любім, ганарымся!
падведзены вынікі музычнай прэміі "Рок-каранацыя 2005"
28 лютага, апошнім зімовым днём у КЗ "Мінск" праходзіла цырымонія "Рок-каранацыя 2005", на якой былі падведзены галоўныя вынікі на беларускай рокавай і калярокавай сцэне за апошнія два гады...
Рок-карону ў намінацыі "Рок-князёўна 2005" атрымала наша Руся!
Віншуем! Любім! Ганарымся!



музычная прастытуцыя
фрагмэнты інтэрвію зь Віктарам Марціновічам для тыднёвіка "БелГазета"
"А эти показушные концерты «За Беларусь!» меня расстраивают. Мне кажется, люди, которые там выступают, отнюдь не искренни, а многие из них даже незнакомы с политической ситуацией в стране. Спросите у кого-нибудь из них об устройстве Национального собрания или функциях Конституционного суда. Вряд ли они вам ответят" ...


Churchill’s Pub, ягоныя людзі і іх падарункі
фота і ўражаньні ад візыту ва Ўкраіну
Indiga, як заўсёды, шчасьлівыя і натхненныя прыехалі з Украіны. Музыкі гурта заўседы падкрэсьліваюць свае незвычайныя зносіны з клюбам “Churchill’s Pub” і кажуць, што гэта іх самае любімае месца ва ўсёй Украіне... Карацей, чытайце Русіну справаздачу і водгукі украінскіх журналістаў...


Русіны таямніцы
інтрэвію інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў"
Салістка гурта “Ingida” неахвотна раскрывае свае таямніцы й дзеліцца апошнімі навінамі – маўляў, ня час яшчэ зараз, у працы ўся... А той парою ейнае нечаканае зьнікненьне са звыклага інтэрнэт-этэру нарадзіла нямала рознага кшталту чутак. І пра зьмены адносінаў да творчасьці, і пра творчы крыз у камандзе й новую дуэтную кар’еру з Ігарам Варашкевічам, і пра прошукі патэнцыйных выдаўцоў, і пра моцную палітычную заангажаванасьць ды ўздел у перадвыбарчым штабе аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты-2006. Але ж унікаючы настойлівым просьбам журналіста “Тузіна Гітоў” Руся сьмела й шчыра адказвае на ўсе пытаньні нашага карэспандэнта ...

на сувязі Руся
Руся зноў у інтэрнеце з прывітаньнем наведнікам і сваімі навінамі
Прывітаньне, дарагія сябры!
( спешыал фо май украіанс фрэндс - па-расейску:)
Дзякуй усім, хто заходзіў ды заходзіць на фэн-сайт! Пасьля працяглага перапынку зноў у мяне зьявіўся інтэрнэт, а гэта значыць, што цяпер я зноў з вамі. Таму сьпяшаюся падзяліцца сваімі навінамі й распавесьці пра тое, што адбываецца зараз зь Indiga.
Нажаль канцэртаў у Беларусі ў нас зараз замала. Затое ёсьць досыць рэгулярныя выступы ва Ўкраіне. Каляды мы спраўлялі ў Кіеве, а днямі выпраўляемся ў добры горад Харкаў да нашых улюбёных людзей Чэрчыля! А паехалі з намі! - Будзе шмат цікавых музыкаў: "Орекстр Че" , "Vik.No", "Пятница"), "Мирандола"! Дарэчы, менавіта ў Харкаў з намі ад'язджае адна з апошніх футболак фэн-клюба.
У лютым мы ўсе ж плянуем выступіць у Менску. Хутчэй за ўсё сумясьцім дзьве прэзэнтацыі - нашую й нашых сяброў з " КлЁндайк".
Улетку ў нас пройдуць гастролі ў Аўстрыі ў падтрымку тамтэйшага бюргерскага выданьня сінгла "Заенька". Таксама ў плянах сумесная Backlab Collective & Indiga party. Цікава, што атрымаецца ў выніку сынтэзу жывога выступу рок-групы й DJ live -set?
Не сумуйце! З любоўю, вашая Руся.

новыя традыцыі гурта Indiga
Запалі сьвечку разам з гуртом
Жывы этэр з Аўстрыяй Пасьля запісу новага рэлізу сумесна з Kingdom of Illusions & Backlab Collective (Аўстрыя), гурт атрымаў прапанову зрабіць невялічкі тур па Аўстрыі ў ліпені 2006. Але ж канцэрты канцэртамі, а пакуль што, 16-ы дзень кожнага месяцу а восьмай вечару Indiga ладзіць жывы этэр з аўстрыйскімі калегамі і, пад час размоваў, разам зь імі запальвае сьвечы на дзьве дзяржавы. Далучайцеся!

тандэм
Руся й Дзямідаў - адно з апошніх інтэрвію для "Музыкальной газеты" ў разьдзеле "Прэса"
той самы тандэм И снова тандем. Один из самых популярных, среди всех творческих дуэтов, которые можно найти сегодня в нашей славной музыкально-ещекакой-то нише. Группа INDIGA -- разве нужно говорить больше?
Руся -- красавица. И просто женщина до самой глубины своей женской сущности.
Дмитрий Демидов -- не так уж и прост товарищ, как про него слухи ходят.
...И вот, пожалуйста: мы уже едим виноград, наслаждаемся ненавязчивым джазом... и словно не для газеты, а так -- язык почесывая, моем кости тандему и всей INDIGA ...

у Бабруйску ўжо прадаецца новы дыск Indiga?
мы адшукалі Русю, якая зараз упарта ад усіх хаваецца (сувязі, не хухры-мухры!) й папрасілі пракамэнтаваць размаітыя чуткі пра падрыхтоўку другога альбому Indiga
Руся: "Па-першае, заяўляю. Тое, што нібыта_нехта_бачыў у бабрускай дыскарні наш новы дыск - гэта мана. Няхай бы набыў ды паказаў - тады б нават я веры дала. Насамрэч новы дыск яшчэ не гатовы. Хоць, прынамсі, некаторыя з новых песень ўжо прайшлі сцэнічна-палявыя выпрабаваньні. Наш другі альбом будзе на 2-х мовах: беларускай і ангельскай. Вэрсыя на роднай мове застанецца дома, а англамоўная - паедзе ў Эўрапейскія краіны.
Па добрай завядзёнцы, над беларускімі тэкстамі працуе наш вядомы і модны паэт - Андрэй Хадановіч. Дарэчы, ён кажа, што новыя песьні гурта значна цікавейшыя за дэбютныя, як з гледзішча музыкі, гэтак і тэкстаў. Адно не зразумела, ці гэта песьні загучалі больш папсова, ці слухачы сталі больш прафэсыйнымі :)"

мільленіўмкевіч не за гарамі!
падведзеныя вынікі чарговага апытаньня "Якая сукенка найболей пасуе нашай Русі"?"
Дарэчы, зьвярніце ўвагу на тое, што распачатае новае вельмі гострае апытаньне да тэму далучэньня Беларусі да Эўразьвязу "Хто гэты хлопец зь гітарай". Вызначаемся й галасуем!

ліквідацыйны распродаж футболак!
усё па 16.900.- рублёў!
распродаж тут!

рэгіструйся!
Калі ў цябе ёсьць жаданьне голасна заявіць пра сваю адданасьць Русі, калі ты ўпадабаў ейныя песьні ці проста жыць безь яе ня можаш, нават калі проста хацеў бы вышчаміць зьніжачку на нашыя цішоткі, дык ня сьпі, а рэгіструйся ў нашым клюбе! І будзе табе шчасьце, віза ў Амэрыку, зьніжка на праезд у трамваі маршрутам 12 ды штомесяц паў-літры тармазной вадкасьці!
... прайсьці рэгістрацыю ў "фэн-клюбе".
не стаіць на месцы
прэса: “Indiga” ўжо рыхтуе афіцыйны сынгл - прадвесьнік другога альбому гурта. А тым часам 22 кастрычніка яна ў адзін дзень дала два канцэрты ў двух гарадах. У Бабруйску перад імі выступілі “Сябры”, а ў Менску – сапраўдныя растаманы з “Kalahari”.
Так супала, што канцэрт Indiga ў “Графіці” быў прызначаны на той жа дзень, калі ў Бабруйску адбыўся міні-фэст “Рок – за баброў!” зь індыгаўскім жа ўдзелам. Гурт ад гэткай выпадковасьці, здаецца, зусім не пацярпеў і пачуваўся вельмі добра: клюб на завулку Калініна увечары 22-га быў набіты народам, прагнымі да музыкі сваіх улюбёнцаў.
... падрабязьней на "Тузіне Гітоў"

Тайна Памідорава
“Nina Hagen прывязе ў Беларусь чорную рэвалюцыю!” ці “Тайна Памідорава раскрытая!”
Спадар Памідораў доўгі час дурыць галаву прыхільнікам і шчырым журналістам сваім новым альбомам. Вядома, што Памідораў вялікі інтрыган, але тут ён пераўзыйшоў сам сябе: то распавядае казкі пра нейкі новы канцэпт гучаньня, то пра відэа бонусы, дзе ёсьць зьнятыя оргіі са знакамітымі і вельмі паважанымі музычнымі журналістамі, то пра абсалютна новы стыль музыкі...

Нечаканы дуэт
Руся часова далучылася да групы "Partyzone", каб запісаць баляду "Маё сэрца"
Нечакана для Русі песьня выявілася зусім не брутальнай, а лагоднай і прыгожай балядай: "Я адразу пачула сваё месца ў ёй, дакладна ведала што, як і дзе рабіць. Здаецца, што атрымалася добра. Мне "Сэрца" нагадвае гісторыю пра Генры Лі, якую я пачула з вуснаў Пі Джы Харві і Ніка Кэйва. Лічу, што менавіта "Сэрца" прыцягне да "Partyzone" новых прыхільнікаў і доўгачаканыя флюіды радыёэтэраў ...

Якое такое кіно?
Сэсыя запісу для сакрэтна-падрыўной музычнай акцыі (студыя "Рэмбрандт")
Гурт Indiga ізноў наведаўся ў Польшчу, у Беласток на студыю "Рэмбрандт". У нашыя рукі трапілі сьвежыя фота і камэнтары да іх...

А маглі б і "Чуйныя жуйкі" ...
Фініш акцыі па вырабам выбарам назвы новае кружэлкі
Як бачна, нягледзячы на недзіцячую небывалую актыўнасьць выбаршчыкаў, аніводзін з варыянтаў ня здолей узяць ня тое, што больш за палову галасоў, але й нават больш за трэціну ...
Зьвярніце ўвагу, што пачаўся новы рэфэрэндум з сэрыі "Новы стыль Русі"!
Indiga. Закос пад Вольскага раскрыты!
Можна спампаваць новы ўнікальны запіс!
Ужо колькі гадоў Indiga марыць пагрэцца ў праменьнях славы свайго нязьменнага куміра Лявона Вольскага. Урэшце рэшт музыкі гурта Indiga вырашылі шчыра пакаяцца і павініцца ў плагіяце.
Музычныя вандроўкі па Польшчы
Indiga у Польшчы на ўласныя вочы
Вы можаце пабачыць, як адбывалася падарожжа гурта па трох польскіх гарадах з камэнтарамі Русі...
Прыватныя нататкі
Дзёньнік колеру Indiga
Прапануем пільнае ўвазе чытача й наведніка "Дзёньнік колеру Indiga" - асабісты Русін нататнік ...
Vertical Movement
новыя mp3-трэкі на сайце
Музыкі з каманды "Vertical Movement" пра(д)ставілі два міксы на вядомыя песьні Indiga - "Людзі" й "Вер мне".
Афіша
дзе варта было быць і куды яшчэ можна трапіць
Запрашаем вас у новы разьдзел на сайце - АФІША (TOURS).
Тут вы мусіце ня толькі даведацца, дзе й калі па блізкім часе выступае Руся й гастралюе Indiga, але й паглядзець некаторыя гастрольныя ды канцэртовыя справаздачы. Таксама ў гэтым "гастрольным" разьдзеле апублікаваны райдэр-ліст гурта.
120/80 на Першым Музычным
"Настоящие поклонники настоящего секс-символа белорусской рок-сцены обрели своё знамя и лицо..."
інтэрвію на Першым Музычным Зьяўленьне тутэйшага фэн-сайта не засталося па-за ўвагаю мэдыйнай музычнай грамадскасьці. 19 і 22 студзеня 2005 у этэры тэлевізійнага спадарожнікавага каналу "Першы Музычны" нашымі пільнымі гледачамі былі заўважаныя адразу два інтэрвію з Русяй. І абодва былі прысьвечаныя фэн-сайту.
Дзякуючы апэратыўным і проста нечалавечым намаганьням Каці Пытлевай і нашых сяброў цяпер мы маем магчымасьць апублікаваць адно з гэтых інтэрвію ў фармаце avi
пылок зьнялі, крылы завялі ...
Прэзэнтуем нашаму пільнаму слухачу яшчэ адзін трэк з альбому DNI ў фармаце mp3.
На старонцы "mp3" разьдзела "indiga" можна ня толькі спампаваць гэтую песьню, але й даведацца, што пра яе Руся сказала літаральна наступнае: "Уявіце сябе на імгненьне мятлушкаю, якая спрабуе зразумець сутнасьць чалавечага йснаваньня. Не, яна ня хоча станавіцца чалавекам. Яна проста назірае. І ёй робіцца сумна ад таго, што яна бачыць..."
... перайсьці на старонку MP3.
задаць сваё пытаньне
Сваё пытаньне Русі можна задаць прама ў нашае вітальні.
Мы, канешне, не гарантуем, што Руся на яго апэратыўна адкажа, але абяцаем не выступаць ад ейнага ймя без асаблівых на тое паўнамоцтваў :)
вітаем на фэн-сайце Русі!
Вось, ідучы насустрач сваім мэркантыльным патрэбам ды пажаданьням міліёнаў прыхільнікаў Русі ва ўсім Космасе, мы адкрываем гэты фэн-сайт.
Адкрываем дзеля таго, каб русіны фэны не марнелі доўгімі суіцыдальнымі зімовымі вечарамі ў самоце, адкрываем дзеля таго, каб сытыя буржуйскія пашукавікі ня глючылі ад недахопу інфармацыі пра сэкс-сымбаль сучаснай беларускай (пакуль яшчэ, беларускай) рок-сцэны, адкрываем дзеля таго, каб ня мерзьлі больш людзі на Майдане ...
Карацей, уэлкам! І дзякуй усім, хто нам дапамагаў прапіць кангрэсаўскі грант "на дземакрацію" ў Паранойі :)
... аддана русіны, таварышы Szpacyr Dynamiczny ды RwwwD.
...

афіша:
3.11.2007
Менск. Касцёл сьв. Сымона і Алены

Канцэрт памяці Анатоля Сыса

+ Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, «Палац» і Аляксандар Памідораў


30.10.2007 Менск. Рэзыдэнцыя пасла Вялікай Брытаніі

Эўра-Halloween

+ ПортМоне і КлЁндайк
даведкі: music@belradio.eu


30.09.2007
Днепрапятроўск. "Рок-Кафе"


29.09.2007
Данецк. "Gung’ю’bazz"

28.09.2007
Харкаў. "Churchill's Pub"

22.09.2007
Луцк. фэст "Права Быць Свабодным"

25.06.2007
Менск. Клюб "Графіці".
Замова квіткоў:
indiga@tut.by
+375 29 6202475
+375 29 6206594

7.06.2007
Wroclaw, Poland.
Czwarty Festiwal Kultury Bialoruskiej
Klub Lykend, ul. Podwale 37/38, 21:30.

6.06.2007
Strzelin, Poland.

25.05.2007
Linz, Austria.
21:00 Uhr - Stadtwerkstatt linz.
INDIGA feat. ZAENKA KOLLEKTIV

10.05.2007
Мазыр. ДК МНПЗ.
+ Partyzone, Children of Radiation, LissoФобия


05.05.2007
Менск. Клюб "Графіці".


03.05.2007
Менск. Клюб "Арэна"
+ "Naka", Hair Peace Saloon, Parason


17.03.2007
Менск. Клюб "Арэна"
+ "Крок"

06.03.2007
Менск. Музэй імя М.Багдановіча.
Гала-канцэрт пераможцаў Літаратурнага конкурсу, прысьвечанага 100-годзьдзю "Нашай Нівы".
У імпрэзе бяруць удзел пераможцы конкурсу, а таксама Ганна Кісьліцына, Андрэй Хадановіч і гурт "Indiga" з акустычнай праграмай.

27.02.2007 Менск. Клюб "Акварыюм"
"Канцэрт імені добрага чалавека"
+ Zeitnot, НагYаль, Серебряная Свадьба


25.02.2007 Менск. КЗ "Мінск"
"Рок-каранацыя"


29.12.2006
Менск. Буфет ЁЁ
"Калядны Канцэрт"
+ этна гурт NHS-ethno

16.12.2006
Менск. ДК МТЗ
"Рок-кола" & "Рок-каранацыя"
+ Амальгама, Тихий Час, Pimus Inter Pares, Мы, Мадера Хард Блюз, Куклы.
даведкі: (017) 2302032

11.11.2006
Менск. Клюб "Графіці"

06.11.2006
Харкаў. "Churchill's Pub"

05.11.2006
Днепрапятроўск. Фэст "ДніпРОК", клюб "ТАЙМ-АУТ"

03.11.2006
Данецк. "Gung’ю’bazz"

14.10.2006
Харкаў. "Churchill's Pub"

13.10.2006
Данецк. "Gung’ю’bazz"

30.09.2006
Менск. Клюб "Графіці". 19:30
Indiga + падтрымка М.Васілеўскай

22.07.2006
Гарадок. "БАСОВІШЧА-2006"

21.07.2006
СОК Лагойск. + Apple Tea (Менск) Бутусаў і "Юпитер" (Масква) Мистер Твистер (Масква), Листья Травы (Казань), Театр Теней (Масква)

16.07.2006
Szczytno, DNI I NOCE SZCZYTNA’2006
PolaPlac Juranda, Stadion WSPol ul. Ostrolecka, Jezioro Domowe Male
+ Крама, Pomidor/off/.

08.07.2006
Skockholm. Mechanical OPEN air fest альтэрнатывы музыцы "WINDOWISZCZA 2006"

30.06.2006
Менск. Клюб "Катакомбы"
+IRIS7
VIP BEER PARTY. Мора піва, мора музыкі.
Не хапае лета - зрабі яго сам!

22.06.2006
Менск. Клюб "Акварыюм"
United music on the road
У межах эўрапейскага туру выступаюць:
INDIGA (Беларусь), Uz jsme doma, MCH band, Post-it, Cocotte minute, Ahmed ma hlad (Чэхія).

20.05.2006
Бабруйск. Фэст Рок за Баброў

18.05.2006
Менск. Клюб "Катакомбы"

07.04.2006
Менск. Рэактар
Вялікі супольны канцэрт з Кацяй Пытлевай і ейным КлЁндайкам!
Новая праграма й прэзэнтацыя новага сынгла "Заенька"!
... падрабязьней

26.03.2006 Менск. Step
(Прытыцкага, 62, мэтро "Кунцаўшчына")
Менскі фэст альтэрнатыўнай культуры "ОТТЕПЕЛЬ":
+МАДЕРА ХАРД БЛЮЗ, THE ARTEFACT, ТРАЙВЕР ЛЕТУ
+ Фотавыстава і інсталяцыі, відэа арт-хаўс, жывы джаз

28.02.2006
Менск.
КЗ "Мінск"
Рок-каранацыя

17.02.2006. Менск.
Иzюм. Вясельле ўлюбеннага ві-джэя гурта Indiga Кацярыны Пытлевай.

16.02.2006 Кракаў. Кlub studencki Zaczek

11.02.2006
Менск. Кавярня "Паранойя"

28.01.2006
Харкаў. Churchill-Pub

27.01.2006
Кіеў. Клюб "44"


07.01.2006
Кіеў. Клюб "Торба"

22.12.2005
Менск. Палац спорту
"Рок за баброў"


18.12.2005
Салігорск. Школа мастацтваў

11.12.2005
Менск. Клюб "Добрыя мысьлі"
ДН "Тузіна Гітоў" (+ Айша)
(закрытая вечарына)

17.11.2005
Менск. Клюб "Акварыюм"
Дзень студэнта! (+ Iris, Нагуаль, Белые Лица)

05.11.2005
Наваполацак. Клюб "BORA-BORA"
Вялікі падпольны рок-канцэрт (начны) 22:00-6:00
+ таямнічыя госьці

28.10.2005
Харкаў. "Churchill's Pub"

22.10.2005
Менск. Клюб "Графіці".
Вялікі сямейны канцэрт
рэпартаж на "Тузіне Гітоў"

...

наш рэфэрэндум:
Пытаньне:
навошта мне тая Індыга?
мне падабаецца музыка, пад яе прыемна займацца сэксам:)
мяне ўзбуджае энэргетыка гурта на жывых канцэртах
Індыганы вельмі прыгожыя! Асабліва Бегер!
я хажу выключна на Русю паглядзець
індыганы цікавыя людзі, таму я хажу на іх канцэрты проста паразмаўляць і з імі патусіць
халера яго ведае навошта?

вынікі ранейшых апытаньняў:
Хто прыгажэй трымае гітару?
Якая сукенка найбольш пасуе Русі?
Абяры назву новае кружэлкі
Лепшая песьня на кружэлцы "Dni"
За што мы любім Русю
Прэзэдэнтскія вырабы (фэн-клюбныя)

...

раім наведаць:



Асабісты сайт Галіны Давыдавай

Оркестр Че

Drums Dreams