> ейная Indiga <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся

Indiga. Закос пад Вольскага раскрыты!


Ужо колькі гадоў Indiga марыць пагрэцца ў праменьнях славы свайго нязьменнага куміра Лявона Вольскага. Урэшце рэшт музыкі гурта Indiga вырашылі шчыра пакаяцца і павініцца ў плагіяце.

А справа была наступная. У 2003 годзе гурт меў некалькі прывабных запрашэньняў на выступы ў Нямеччыне. Але ж на той час гурту істотна бракавала свайго якаснага матэрыялу і музыкі былі вымушаныя граць песьні іншых беларускіх выканаўцаў. Indiga, апроч сваіх уласных песьняў, выконвала таксама гіты N.R.M., чым вельмі радавала дасьціпных нямецкіх слухачоў. Больш таго, неўзабаве Indiga атрымала прапанову аб сумеснай працы зь вядомым берлінскім DJ Йогурт'ам і ўжо ўвесну 2003 наладзіла зь ім вялікі супольны канцэрт, на якім упершыню і прагучала песьня “Паветраны Шар” у вакананьні беларуска-нямецкага творчага тандэму Indiga and DJ Yogurt.

Нашыя людзі ў Берліне пагадзіліся прадставіць для фэн сайту Русі (www.rusia.fromby.net) копію аўдыёзапісу славутага бэрлінскага канцэрту. Той нямецкі выступ меў добрую рэкляму і шалёны посьпех. Людзі з усяе Нямеччыны імкнуліся на яго патрапіць. На прадстаўленым фэн-сайту запісу добра чуваць, як усе 5 тысячаў гледачоў сьпяваюць “Паветраны Шар” разам! Да вялікага жалю, якасьць гуку на трэку пакідае жадаць лепшага, бо песьня пісалася амаль выпадковым чалавекам на мабільны тэлефон. Але ж спампаваць ды праслухаць як умела маладыя музычныя прадпрымальнікі "Indiga and dj Yogurt" "разводзілі" N.R.M. можна тут:

Indiga & DJ Yogurt - Паветраны шар (live in Berlin)

Самі ж музыкі гурта Indiga адзначаюць, што творчасць Лявона Вольскага вельмі ўтульна і арганічна адчувае сябе ў культуры сучаснай Euro-Techno-Music і настойліва раяць свайму зорнаму куміру паспрабаваць сябе на электроннай сцэне.
...

у гэтым разьдзеле:

новыя mp3!
яшчэ два трэкі, якія можна прама зараз спампаваць ды паслухаць

dni тэксты
альбом "Dni": тэксты песьняў

dni мартынекі
альбом "Dni": рэцэнзія Вітаўта Мартыненкі для "Музыкальной газеты"

dni гарадок
альбом "Dni": рэцэнзія Алены Гарадок для "Слыхавога апарату"

dni будкіна
альбом "Dni": рэцэнзія Сяргея Будкіна для "Тузіна гітоў"



...

раім наведаць:
афіцыйны сайт гурта Indiga
бел муз партал Тузін Гітоў