> ейная Indiga <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся

“Nina Hagen прывязе ў Беларусь чорную рэвалюцыю!” ці “Тайна Памідорава раскрытая!”


Спадар Памідораў доўгі час дурыць галаву прыхільнікам і шчырым журналістам сваім новым альбомам. Вядома, што Памідораў вялікі інтрыган, але тут ён пераўзыйшоў сам сябе: то распавядае казкі пра нейкі новы канцэпт гучаньня, то пра відэа бонусы, дзе ёсьць зьнятыя оргіі са знакамітымі і вельмі паважанымі музычнымі журналістамі, то пра абсалютна новы стыль музыкі.

Шаноўнае спадарства! Дзякуючы наяўнасьці ў нашай Русі таленту карыстацца даверам дарослых мужчынаў, нам пашэнціла зрабіць невялічкі відэаролік, дзе бачна ЯКУЮ музыку запісвае Памідораў для сваёй новай плыткі ў Беластоку.

Увага!

Памідораў вяртаецца да БЛЮЗУ, КІДАЕ СЬПЯВАЦЬ і СЯДАЕ ЗА БУБНЫ! У якасьці вакаліста, дакладней, вакалісткі, Памідораў плянуе запрасіць некалі вядомую, але зараз шмат кім забытую нямецкую сьпявачку Ніну Хаген (Nina Hagen). Ходзяць чуткі, што папярэдняя дамоўленасьць ужо існуе. Ніна зараз мала дзе сьвеціцца і, зразумела, яе мэнэджмэнт будзе ня супраць, калі дуэт з музыкантам з такой “незвычайнай краіны” надасьць музычнаму вобразу Ніны Хаген сьвежасьці й інтрыгі. Больш за тое, Ніна Хаген апошнім часам працуе з разнастайнымі дабрачыннымі праектамі, і Памідораў думае, што ёй будзе нават цікава прыехаць у Беларусь для таго, каб зрабіць невялічкую “чорную музычную рэвалюцыю”. Па апошніх дадзеных нашай выведкі, Памідораў плянуе запрасіць Ніну Хаген і да ўдзелу ў сёлетнім “Басовішчы” ў якасьці ды-джэйкі (Ніна таксама займаецца й электроннай музыкай).

Але гэта ня ўсе навіны. Каманда, якую Памідораў набраў для сэсіі запісу, выклікае шмат пытаньняў унутры гурта Indiga. Глядзіце самі:

Pomidoroff на студыі "Рэмбрандт"


Камэнтар Русі: “Нягледзячы на тое, што адносіны ўдзельнікаў гурта Indiga грунтуюцца на дэмакратычных стасунках, мы ўсе былі вельмі зьдзіўленыя, калі наш гітарыст Зьміцер Дзямідаў раскрыў свае карты. Ведаеце, кожны з нас, калі далучаўся да гурта, падпісваў дамоўленасьць, дзе пазначана, што ўдзельнікі гурта Indiga павінны працаваць толькі ў гурце Indiga. Дамоўленасьць не распаўсюджваецца на джэмы ці практыкаваньні зь іншымі музыкамі. Да апошняга моманту ўсе мы лічылі, што ў студыі “Радыё Беласток” адбываўся звычайны джэм Дзямідава і Памідорава. Лічу, что пасля таго як Памідораў і Дзямідаў выказалі сур’ёзны намер супрацоўнічаць у запісе новага альбому праекта Pоmidoroff, гурт Indiga чакаюць невялічкія зьмены ў складзе.”

...

у гэтым разьдзеле:

новыя mp3!
яшчэ два трэкі, якія можна прама зараз спампаваць ды паслухаць

dni тэксты
альбом "Dni": тэксты песьняў

dni мартынекі
альбом "Dni": рэцэнзія Вітаўта Мартыненкі для "Музыкальной газеты"

dni гарадок
альбом "Dni": рэцэнзія Алены Гарадок для "Слыхавога апарату"

dni будкіна
альбом "Dni": рэцэнзія Сяргея Будкіна для "Тузіна гітоў"



...

раім наведаць:
афіцыйны сайт гурта Indiga
бел муз партал Тузін Гітоў