> ейны Indiga <
фэн сайт Русі і Indiga
Руся

<< indiga


DNI
тэксты:

ТРЫ СОНЦЫ

Мора… Яго спаткае сьветам празрыстым бераг.
Па небу пралятаюць два белыя ветры
У доугi шэраг i чапляюць неба.
Бераг гаворыць-гарыць, што чакае ён днi,
Калi кiне агнi ў ваду, што бьецца аб сьцены з размаху.
Аб Чорныя сьцены.

Тры сонцы стаяць на небе вартыя першых песень.
Тры ветры крылом на плаху вартыя першых жахаў.
Тры сонцы на небе вартыя першых песень
Самых лепшых, як ты...


Мора... яго спаткае Ноч i вада чарнее.
Неба са мною вiтаецца першымi гукамi ночы,
Я ведаю хочаш... Бераг гаворыць-гарыць,
Што чакае ё днi, калi кiне агнi ў ваду,
Што бьецца аб сьцены з размаху.
Аб Чорныя сьцены.


ВЕР МНЕ

У маiх далонях прачынаюцца травы.
Твае акорды нараджаюць папрокi,
А па-за думкамi йдуць прарокi.
Яны выкладаюць свой шлях каменьнямi,
Лiстамi-крокамi, вялiкiмi зоркамi,
Што мы не дасталi прывабнымi гукамi.
Калi прачнуся я,
Дык апынуся я на iньшых планетах,
Таму, што я сёньня твая.

Вер мне, ведаю ты хочаш.
Вер мне, ведаю, што цяжка.


У нашых думках не гуляюць надзеi,
Шукаем нечаканыя павароты, сьцюжы,
Завеi, прыпынкi-падзеi,
Прыдуманыя аднойчы да нас навароты,
Што лiстамi-крокамi,
Вялiкiмi зоркамi мы не дасталi прывабнымi гукамi.
Калi прачнуся я,
Дык апынуся я на iньшых планетах,
Таму, што я сёньня твая.


ПАЎНОЧНЫ ШПАЦЫР

Страшна рукамі за хвалі трымацца.
У зарасьцях часу сьцяжыну намацваць.
Разьбітыя рэшткі мінулага сонца.
Я ў цемру зьбягаю.
Бясконца
Твары ў абгортцы,
Туманныя колцы,
І ноч гэты шпацыр
Закоўвае ў панцыр.
Шкрабецца ў чырвонай стрывожанай кропцы
Мінулае сонца.

Я няўмела слых парэзала.
Так я хацела
Быць гарэзаю.
Так, я няўмела слых парэзала.
Так, я хацела
Быць…


Лаўлю паралелі ў мятнай бялізьне
І вінныя мелі я помню прыблізна.
Паўночныя шпацыры гоняць у вырай,
І зноўку трапляю.
Я зноўку ў эфіры.

...

Паглядзі, так блізка зоры
Гэтай ночы колюць вейкі
Знэрвавана. Чуеш, дзесьці
Ў далечы пранесься вецер.
Чуеш, вецер, на запясьці
Кропкамі упалі зоры.
У дзень, калі ўсё толькі шчыра,
Вецер, што сказаць ты хочаш?

WWW

Вось, ваш верасень-вецер водарам восені вее.
Вось, выбух у венах, вера вандруе ў вечнасьць.
Вось, вынік ваганьняў выгляд выбірае воўчы.
Вон! Вон! Выкінуць вон вас, віскат ваш выбiць вонкi.
Вера вандруе ў вечнасьць.

Нашы з табою дні – цені самоты.
Нашаму сябру не дараваць.
Песьні, што пелі, – нямыя згрызоты.
Можа, ня варта было іх сьпяваць?


Вір вабіць вечнай вадою, вымераць вокам верх.
Вір – вольнасьці выйсьце вынайсьці, выкрэсьліць век.


ГЭТА НЯ ВАЖНА

Мне, заляцеўшы ў камэру
Чалавечага лёсу, пакратаць краты,
Пісаць па шкле на турэмных вокнах
Вязьніцкай вязьзю, на суворых
Шыбінах долі, на сьмешных і шэрых
Шпалерах, на чалавечым лёсе.
Вокнаў празрыстае "не!"
Будзе балюча, ды гэта ня гора:
Заўтра твой боль застанецца ва ўчора.
Бо за пакутай будзе нірвана,
Бо ўсім марам спраўдзіцца наканавана.

Ён ужо сьцер сваё сіняе зарыва,
Кропак узоры, блакітную буру крылаў маіх,
Першую сьвежасьць.
Пылок зьнялі, крылы завялі,
Сталі празрыстымі й шэрымі.
Змучана бьюся ў вакно чалавека.
Вечныя лічбы бьюцца адтуль.
Нашто тады
Вучылі быць моцнай, а як, не сказалі…
Мяне не існуе, я болей ня з вамі.
Бо за пакутай будзе нірвана,
Бо ўсім марам спраўдзіцца наканавана.


ТАНГА НА КРАІ

У маёй галаве дзіўныя танцы,
Белыя фарбы, люстраныя водары.
У бамбукавай спальні сандалавы хлопчык
Танчыць на кончыках маіх.
У маім пакоі дзіўныя сьцены,
Гнуткія фарбы, дрыготкія водары.
Танчаць кілімы і габэлены,
Рухі, паветра, ЁН і я.
Нескладаныя танцы
З адвечнаю назваю:
Танга на краі.
Мае адчуваньні – мёртвы птах:
Час і прастора, тактыльныя коды.
Тактоўна мяне пакідае дах.
Я – новы кумір няновай моды.
У маіх ноздрах пульсуе танга.


ЛЮДЗІ

Людзі, калі яны любяць,
Кідаюць доўгія позіркі. Глядзі.
Робяць глыбокія ўздыхі,
Як зьвяры.
Калі пакахаюць.
Наліваюць у вочы муць, робячы цуглі

Зь пены сонца.

Калі пакахаюць,

Прымружваюць свае ночы павекамі з глебы,
Каб стаць багамі.

Я зыркая зорка,
Я згубіла вас.
Гора мараку, што ў буру не зьменіць галса,
Маё сьвятло пагасла.
Ён разабьецца,
На скалы яго кідаюць хвалі.
Гора і вам – сэрца маё ня знае зьмены галса –
Голас пагібелі й галас.
Хвалі будуць сьмяяцца з вас,
Як вы калісьці мяне асьмяялі.


Людзі, калі яны любяць,
Ліпкія нераты робяць
Іншых лавіць.
Мераюць розныя твары,
Які больш пасуе,
Ня вераць, што хлусяць сабе.
Баяцца нечых тагасьветных вачэй,
Як сонца, калі пакахаюць.
Губляюць і губяць.
Шкада, што людзі
Нават у каханьні ня стануць багамі.


<< indiga
...

таксама ў гэтым разьдзеле:

у гэтым разьдзеле:

mp3
песьні, якія можна прама зараз спампаваць ды паслухаць

dni мартынекі
альбом "Dni": рэцэнзія Вітаўта Мартыненкі для "Музыкальной газеты"

dni гарадок
альбом "Dni": рэцэнзія Алены Гарадок для "Слыхавога апарату"

dni будкіна
альбом "Dni": рэцэнзія Сяргея Будкіна для "Тузіна гітоў"


ёсьць меркаваньне:

Што песьня "WWW" аніякага дачыньненя да йінтэрнэту ня мае. Бо сур`ёзнымі навукоўцамі з нашае Акадэміі Навукаў было падлічана наступнае: з усіх (61) словаў у песьні 45 (73,77%) пачынаюцца зь літары "В". Таму было нават рэкамэндавана перайначыць назву ў "45 W" :)