|
> ейны Indiga < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
||||||
<< indiga DNI
водгукі й рэцэнзііАлена Гарадок. "Слыхавы апарат" ТЫДЗЕНЬ ВАЧАМІ INDIGA Амаль кожны дзень у маёй кватэры гучыць музыка. Розная. Месцамі гучыць яна вельмі гучна. З цягам часу бацькі звыкліся, скарыліся і перасталі заўважаць. Яны даўно і добра ведаюць сучасных дзеячаў беларускай культуры. Аднак незнаёмы жаночы вакал, які ў апошнія дні рваў калёнкі прайгравальніка, зьвярнуў на сябе шмат увагі. "М-да, - у задуменьні працягнуў старэйшы брат, - яшчэ ня ўсе таленты вымерлі ў краіне бульбашоў". Так у маёй кватэры з'явілася новае імя - INDIGA. Пераможцы "Басовішча-2003" ужо вядомы гурт INDIGA у сярэдзіне лета выдалі доўгачаканую дэбютную плытку з сімвалічным назовам "Дні". Пра творчы шлях песень сёньня распавядае вакалістка гурта Руся. Панядзелак - "Тры сонцы". Руся: у песьне ідзе расповед пра тры сонцы, якія знаходзяцца вакол мяне. Гэта тры мае "багатыры" - музыкі гурта Андрэй Ганчарык (бубны), Зьміцер Дзямідаў (гітара) і Зьміцер Астроўскі (бас). Раніца (першы куплет) і Вечар (другі куплет) - адлюстраваньне перыядаў сьветлых і цёмных настрояў, працоўнага працэсу - ёсьць натхненьне, няма натхненьня. "Тры ветры крылом на плаху" - гэта тры песьні, якія чакалі мяне, калі я толькі прыйшла ў гурт. Здаецца, любая мара падобна да птушкі. Ніколі ня ведаеш, як далёка занясуць крылы - падрэжуць іх ці ўсёж-такі давядзецца зрабіць узмах... Аўторак - "Вер мне". Руся: гэтая песьня напісана для майго каханага чалавека ў той перыяд, калі нашыя адносіны перажывалі цяжкі разлад. Крохкая жанчына спрабуе заваяваць давер, аднак добра разумее, што зрабіць гэта ня так лёгка. Серада - "Начны шпацыр". Руся: здараецца, робіцца невыносна ад роздумаў, і вось тады ратуе начны шпацыр. Хочацца проста дыхаць начным жыцьцём горада, улавіць пульс засынаючай прыроды. Магчыма, гэтай ноччу давядзецца пачуць нешта важнае... Чацьвер - "WWW". Руся: гэта не спасылка на адрас сайта гурта. Аднак практычна ўсе словы песьні пачынаюцца зь літары "в". Песьня-шкадаваньне. Роспач, якая хаваецца за лінгвістычнымі практыкаваньнямі. Пятніца - "Гэта ня важна". Руся: уявіце сябе на імгненьне матыльком, які спрабуе зразумець сутнасьць чалавечага быцьця. Не, яна ня хоча станавіцца чалавекам. Яна проста назірае. І ёй робіцца самотна ад таго, што яна бачыць... У гэтай песьне скарыстаны вершы Веліміра Хлебнікава, якога мы адкрылі дзякуючы гурту АУКЦЫОН. Субота - "Танга на краі". Руся: здаецца, вясёленькі такой закос пад лацінскія сьпевы. Аднак усё ня так весела і лёгка. "Танга на краі" перасбцерагае людзей ад небясьпекі апынуцца на краі прорвы, да якой могуць падвесьці наркотыкі. Нядзеля - "Людзі". Руся: каханьне мае шмат падводных каменьняў, якія спачатку амаль незаўважныя. Важна не памыліцца ў выбары курсу, па якім паплыве вашкарабель каханьня, каб ён не разьбіўся а скалы. Бонус-трэк - "Цэпеліны". Руся: песьню запазычылі ў гурта НОВАЕ НЕБА. У арыгінале гэта гісторыя пра трагічны лёс вайсковых лётчыкаў. Мы хацелі паднясьці яе з тым жа трагізмам, але ў выніку атрымалася яна пра няўтульнасьць дырыжаблю. Семь гісторый аднаго жыцьця... Семь радкоў аднаго апавяданьня... Семь фарбаў адной палітры... Семь песень аднаго альбома... Тэксты, якія прымушаюць слухаць, вакал, які не дазваляе рабіць цішэй, калярыт і эмацыянальнасьць на сцэне, якія прымушаюць глядзець, шчырасьць і упэўненасьць - ці ня гэта стварае тую непаўторнасьць, якой хочацца верыць, за якой хочацца ісьці? INDIGA ужо ўпэўнена трымае пазыцыі сярод прафэсіяналаў беларускай музыкі. Г эта менавіта тая моладзь, якой ня страшна і, галоўнае, ня сорамна перадаць крохкі сьцяг айчыннага року. << indiga |
... таксама ў гэтым разьдзеле:
|
||||||
|
Менск 2005 © rusia.fromby.net. e-m. |