|
> ейны Indiga < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
||||||
<< indiga DNI
водгукі й рэцэнзііСяргей Будкін. "Тузін гітоў" Індыгаўскія "Дні" Ляўрэат леташняга "Басовішча" прапануе пражыць тыдзень за 28 хвілін. Паводле канцэпцыі альбому, кожны трэк сымбалізуе пэўны дзень тыдня. "Дні" распальваюць адразу "Тры сонцы", аўторак напоўнены каханьнем - "Вер мне", у сераду стомленая гераіня зьбягае ў цемру і зьдзяйсьняе "Начны шпацыр"… Стомленасьць зьнікае толькі ў суботу, калі распачынаюцца "Танга на краі". Яшчэ адзін намёк на пераемнасьць традыцый - "Цэпэліны" з рэпэртуару "Новага неба". У бэк-вакале гэтай кампазыцыі можна пачуць сёлетніх пераможцаў - гурт "Тарпач". Альбом быў запісаны ў студыі Беластоцкага радыё - у адрозьненьне ад некаторых іншых мінулагодніх ляўрэатаў, якія аналягічным падарункам так і не скарысталіся. Пісаць тэксты вакалістцы Русі дапамог Андрэй Хадановіч. Загана альбому - аднастайнасьць песень і адсутнасьць маторнага гіта. "Дні" - прадукт у найвышэйшай ступені некамэрцыйны. Ад гэтага яго вартасьць для сапраўдных знаўцаў толькі павышаецца. Адзінае, што "Дні" пралятаюць хутка: 8 песень - 28 хвілін. Хоць бы гэтак жа хутка ня згасла зорка "Indiga". << indiga |
... таксама ў гэтым разьдзеле:
|
||||||
|
Менск 2005 © rusia.fromby.net. e-m. |